Чаві
| Чаві | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 студзеня 1980 (46 гадоў) | |
| Рост | 170 см | |
| Вага | 68 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1997—2000 | Барсэлёна Б[d] | 61 (3) |
| 1998—2015 | Барсэлёна | 505 (58) |
| 2015—2019 | Аль-Сад[d] | 82 (21) |
| Зборныя | ||
| 1997—1998 | Гішпанія (да 18)[d] | 10 (0) |
| 1998—2001 | Гішпанія (да 21)[d] | 25 (7) |
| 1998—2014 | Каталёнія[d] | 12 (2) |
| 1999 | Гішпанія (да 20)[d] | 6 (2) |
| 2000 | Гішпанія (да 23)[d] | 6 (2) |
| 2000—2014 | Гішпанія | 133 (13) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2019—2021 | Аль-Сад[d] | |
Чавіер Эрнандэс Крэўс (па-каталянску: Xavier Hernández Creus; больш вядомы як Чаві, па-каталянску: Xavi) — былы каталёнскі футбаліст, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы. Неаднойчы выклікаўся ў зборную Гішпаніі, разам зь якой станавіўся чэмпіёнам сьвету і Эўропы. З 2021 па 2024 гады працаваў галоўным трэнэрам клюбу «Барсэлёна».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чаві пачаў выступаць за юнацкія футбольныя каманды «Барсэлёны» з 11 гадоў. У сэзоне 1997—1998 гадоў ён пачаў гуляць за дарослую каманду клюбу. Чаві дэбютаваў у матчы Супэркубка Гішпаніі супраць «Мальёркі» 18 жніўня 1998, ён адразу выйшаў у асноўным складзе і забіў гол. Ён таксама меў вялікую ролю ў перамозе «Барсэлёны» ў Чэмпіянаце Гішпаніі ў сэзоне 1998—1999 гадоў. Сэзон 1999—2000 гадоў быў для Чаві выдатным у пэрсанальным пляне, бо з прычыны траўмы Хасэпа Гуардыёля, ён быў асноўным выбарам Люі Ван Гаалю на пазыцыю апорнага паўабаронцы. У чэмпіёнскім для Барсэлёны сэзоне 2004—2005 гадоў Чаві быў найбольш карыстаемым гульцом у камандзе, правёўшы 36 матчаў. Чаві мае кантракт з «Барсэлёнай» да 2010 году. За зборную Гішпаніі Чаві дэбютаваў 15 лістапада 2000 у матчы супраць зборнай Нідэрляндаў. У 2008 годзе выйграў Чэмпіянат Эўропы па футболе ў складзе зборнай Гішпаніі. Быў прызнаны лепшым гульцом першынства.
Характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чаві зьяўляецца прыкладам плэймэйкера з выдатным бачаньнем поля. Ён таксама адрозьніваецца ўнівэрсалізмам — можа згуляць на любой пазыцыі ў паўабароне. Таксама зьяўляецца някепскім выканаўцам штрафных удараў.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі (8): 1999, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013, 2015
- Уладальнік Кубка Гішпаніі (3): 2009, 2012, 2015
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі (6): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (4): 2006, 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка Эўропы (2): 2009, 2011
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету (2): 2009, 2011
«Аль-Сад»:
- Чэмпіён Катару: 2019
- Уладальнік Кубка эміру Катару: 2017
- Уладальнік Кубка Катару: 2017
- Уладальнік Супэркубка Катару: 2017
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2008, 2012
- Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў: 2000
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Гішпаніі
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Аль-Сад» Доха
- Футбалісты зборнай Гішпаніі
- Гішпанскія футбалісты
- Гішпанскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 году
- Чэмпіёны сьвету па футболе
- Чэмпіёны Эўропы па футболе