Перайсьці да зьместу

Тэраса (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэраса
кат. Terrassa
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Каталёнія
Правінцыя Барсэлёна
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Terrassa[d] Jordi Ballart Pastor[d][1]
Геаграфія
Плошча 70,2 км²
Вышыня НУМ 286 м
Часавы пас
Каардынаты 41°33′40″ пн. ш. 2°00′29″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 215 678 чал. (2012)
Афіцыйная мова каталянская мова[2]
Этнахаронімы tarrasense і egarense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 93
Паштовы індэкс 08221–08229
Нумарны знак V
Сайт terrassa.cat
Тэраса на мапе Гішпаніі
Тэраса
Тэраса
Тэраса

Тэраса (па-каталянску: Terrassa) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Каталёнія. Знаходзіцца за 20 км ад Барсэлёны.

Парэшткі, якія былі знойдзеныя падчас археалягічных дасьледваньняў паказваюць, што месца, дзе цяпер месьціцца Тэраса было заселена з дагістарычных часоў.

Тэраса ўзьнік як рымскі горад Эгара (лац. Egara), які быў заснаваны ў часы панаваньня імпэратара Вэспасіяна (69—79). Біскупства было заснавана ў гэтым месцы прыкладна ў 450 годзе, правінцыйная рада была створана ў 615 годзе. Сабор працягваў існаваць да 718 году, пакуль горад ня быў захоплены мусульманамі.

У XIX стагодзьдзі горад гуляў важную ролю падчас прамысловай рэвалюцыі. Горад спэцыялізаваўся на вырабе ваўняных тканінаў.

Тэраса зьвязана з барсэлёнскім портам і аэрапортам праз шашу й чыгунку.

Многія музыкі й акторы пражываюць ў Тэрасе з-за вялікай колькасьці музычных школаў і доўгай аматарскай тэатральнай традыцыі.

  1. http://www.terrassa.cat/alcalde
  2. art.6 // (нявызначаны загаловак)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Тэраса (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў