Філадэлфія Флаерз
Філадэлфія Флаерз | |
Дывізіён | Сталічны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Філадэлфія, Пэнсыльванія |
Заснаваны | 1967 |
Стадыён | Ўэлз-Фарга-Цэнтар |
Колеры |
Аранжавы, чорны і белы |
Гісторыя |
Філадэлфія Флаерз 1967 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | nhl.com/flyers (анг.) |
Філадэлфія Флаерз (па-ангельску: Philadelphia Flyers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Філадэлфія (Пэнсыльванія, ЗША), прадстаўляючы горад у Сталічным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі. Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі ў 1974 і 1975 гадах. «Флаерз» лічыцца адным з самых пасьпяховых клюбаў, калі лічыць агульны адсотак здабытых пунктаў за ўсю гісторыі лігі. Свае хатнія матчы каманда ладзіць на Ўэлз-Фарга-Цэнтар арэне, на якой таксама гуляюць матчы клюб НБА «Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз» і лякросавы клюб «Філадэлфія Ўінгс».
«Лётнікі» маюць даўняе суперніцтва зь некалькімі камандамі на працягу многіх гадоў. Гістарычна склалася так, што найбольшае дэрбі клюб мае зь «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Акрамя таго дэрбі лічацца гульні супраць «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Нью-Джэрзі Дэвілз», а таксама «Пітсбург Пінгвінз». Таксама пэўны час мелася суперніцтва з «Вашынгтон Кэпіталз».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1967 году ў Філадэлфіі мелася каманда НХЛ, але згуляла ў лізе толькі адзін сэзон 1930—1931 гадоў. Гэтай дружынай была «Філадэлфія Квакерз», якая ўтварылася ў 1930 годзе праз пераезд у Філадэлфію клюбу «Пітсбург Пайрэтс». Як у існы клюб «квакеры» мелі аранжавы і чорны колеры.
У 1946 годзе група, ачоленая Ленам Пэта, абвесьціла аб плянах стварыць яшчэ адну каманду НХЛ у Філадэлфіі. Паводле заяўваў у горадзе мусіла пабудавацца коўзанка за 2,5 мільёнаў даляраў з умяшчальнасьцю на 20 тысяч чалавек. Франшызу, як меркавалася, група зьбіралася набыць ва ўладальнікаў «Манрэаля Марунз»[2]. Гэты клюб на той час утрымлівала канадзкая кампанія Арэна, якая была яшчэ ўладальніцай «Манрэаля Канадыенз». Аднак, група Пэта ня здолела назьбіраць грошы ў вызначаны лігай тэрмін, таму франшыза «Марунз» была ліквідаваная[3][4].
Наведваючы баскетбольны матч 29 лістапада 1964 году на Бостан-Гардэн, Эд Снайдэр, тагачаснага віцэ-прэзыдэнта клюбу амэрыканскага футболу «Філадэлфія Іглз», пабачыў натоўп заўзятараў каманды «Бостан Бруінз», які зьбіраўся набыць квіткі на матч апошняй каманды ў лізе[5]. Гэтая гісторыя зацікавіла Снайдэра, і ён даведаўся, што НХЛ імкнецца пашырыцца праз страх перад канкуруючай лігай, якая ўжо прыдбала сабе заходняе ўзьбярэжжа, а таксама прагнула здабыць новы тэлевізійны кантракт у ЗША. Снайдэр захапіўся ідэяй будаўніцтва арэны і стварэньня хакейнага клюбу. З такой прапановай ён поруч з сваімі паплечнікамі Білам Путнамам, Джэромам Шыфам і ўладальнікам «Філадэлэфіі Іглз» Джэры Ўолманам зьвярнуўся да кіраўніцтва лігі. 3 жніўня 1966 году была агалошаная назва каманды.
Згодна з пашырэньнем колькасьць клюбаў падвоілася. Каб сфармаваць склады шасьці новых клюбаў быў зладжаны драфт пашырэньня. Аднак, згодна зь ягонымі правіламі ўсе асноўныя таленты НХЛ з «арыгінальнай шасьцёркі» былі абароненыя ад выбару. Такім чынам, большасьць гульцоў, якіх пакінулі камандам-навакам на выбар, былі альбо вэтэранамі, альбо хакеістамі з досьведам пераважна мінорных лігаў. Сярод 20 выбраных «Флаерз» хакеістаў былі Бэрні Парэнт, Дуг Фавэл, Біл Сатэрлэнд, Эд Ван Імпэ ды іншыя. У сваю раньнюю гісторыю ў клюбе было шмат франкамоўных гульцоў, бо кіраўнікі філадэлфійцаў набылі сабе клюб «Квэбэк Эйсэс» зь мінорнага дывізіёну, які гадаваў для «лётнікаў» хакеістаў. Сярод іншых праз квэбэкаўскі клюб прайшлі Андрэ Лякруа, Сэрж Бэрнье, Жан-Гі Жэндрон, Сымон Нале і Разэр Пэймо. Сэзон 1967—1968 гадоў «Філадэлфія Флаерз» запачаткавала 11 кастрычніка 1967 году, зьведаўшы паразу зь лікам 5:1 у выяздным матчы супраць «Каліфорніі Сылз»[6]. Праз тыдзень дружына таксама ў гасьцёх перамагла «Сэнт-Луіс Блюз» зь лікам 2:1[7].
Усе шэсьць новых клюбаў былі зьмешчаныя ў адзін дывізіён, які «Флаерз» і выйграла. Пры гэтым апошнія свае сем матчаў рэгулярнага сэзону «лётнікі» мусілі гуляць на выезьдзе, бо іхная арэна была пашкоджаная навальніцай, пад час якой быў зрынуты даху[8]. Аднак, у плэй-оф каманда саступіла «Сэнт-Луіс Блюз», выбыўшы ўжо ў першым раўндзе. У наступным сэзоне дружына зноў прабілася ў плэй-оф, але зноў прагуляла камандзе з Сэнт-Луісу.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
33 | Самуэль Эрсан | 20.10.1999 | 82 | Іван Фядотаў | 28.11.1996 | ||
Абаронцы | |||||||
5 | Ягор Замула | 30.03.2000 | 6 | Трэвіс Сэнгайм | 29.03.1996 | ||
8 | Кэмэран Ёрк | 05.01.2001 | 9 | Джэймі Драйсдэйл | 08.04.2002 | ||
24 | Нік Сылер | 03.06.1993 | 55 | Расмус Рысталайнэн | 27.10.1994 | ||
77 | Эрык Джонсан | 21.03.1988 | 94 | Раян Эліс | 03.01.1991 | ||
Нападнікі | |||||||
10 | Бобі Брынк | 08.07.2001 | 11 | Трэвіс Канэкні | 11.03.1997 | ||
14 | Шон Куцюр’е | 07.12.1992 | 15 | Уле Люксэль | 24.08.1999 | ||
17 | Джэт Лучэнка | 21.08.2006 | 19 | Гарнэт Гэтэўэй | 23.11.1991 | ||
21 | Скот Лотан | 30.05.1994 | 25 | Раян Пэйлінг | 03.01.1999 | ||
27 | Ноа Кэйтс | 05.02.1999 | 39 | Мацьвей Мічкоў | 09.12.2004 | ||
44 | Нікаля Дэляр’е | 22.02.1991 | 48 | Морган Фрост | 14.05.1999 | ||
71 | Тайсан Форстэр | 18.01.2002 | 74 | Оўэн Тыпэт | 16.02.1999 | ||
86 | Джоэл Фарабі | 25.02.2000 | — | Антані Рышар | 20.12.1996 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.espn.com/nhl/story/_/id/34103057/philadelphia-flyers-agree-4-year-deal-john-tortorella-team-head-coach-source-says
- ^ «Peto Sure He Can Build Arena in Time; National Hockey League Weighs Club Here». The Philadelphia Inquirer. Philadelphia, Pennsylvania. March 31, 1946. — С. 31.
- ^ «Maroon Hockey Franchise May Go to Philadelphia». The New York Times.
- ^ «Revival of Maroon Six for Philadelphia Seen». The New York Times.
- ^ «Ed Snider’s Flyers Hall of Fame Profile». P. Anson. Flyers History.
- ^ «Flyers First Ever Game». P. Anson. Flyers History.
- ^ «Flyers First Ever Win». P. Anson. Flyers History.
- ^ «This Date in Flyers History… March 1». Philadelphia Flyers.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз