Перайсьці да зьместу

Кубак Украіны па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубак Украіны па футболе
Заснаваны 1992
Колькасьць камандаў 28—110
Дзейны чэмпіён Дынама — 14-ы тытул (2025—2026)
Найбольш пасьпяховы клюб Шахтар (15 тытулаў)
Вэб-сайт ffu.org.ua
Сэзон 2025—2026 гадоў

Кубак Украіны па футболе (па-ўкраінску: Кубок України з футболу) — штогадовы кубак Украіны, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы і ладзіцца Ўкраінскай асацыяцыяй футболу. Першы розыгрыш быў праведзены ў 1992 годзе па распадзе СССР, не зважаючы на тое, што Кубак Украінскай ССР існаваў з 1937 году, але тады ў ім бралі ўдзел толькі каманды фізычнай культуры і прадстаўнікі найніжэйшых ліг савецкага футболу. Цяпер у кубку краіны ўдзельнічаюць усе ўкраінскія прафэсійныя клюбы. Перамога ў турніры дае камандзе права ўзяць удзел у кваліфікацыі Лігі Эўропы. З сэзону 2003—2004 гадоў уладальнік кубка гуляе супраць пераможца ўкраінскай Прэм’ер-лігі за Супэркубак Украіны. Найбольш пасьпяховым клюбам уважаецца «Шахтар», якому скарыўся кубак 15 разоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]