Валендам (футбольны клюб)
Валендам | |
Поўная назва | Football Club Volendam |
---|---|
Заснаваны | 1977 |
Горад | Валендам, Нідэрлянды |
Стадыён |
Крас Умяшчальнасьць: 6984 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Ээрстэ дывізія |
· 2023—2024 | Эрэдывізія, 17 месца (паніжэньне) |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fcvolendam.nl (нід.) |
«Валендам» (па-нідэрляндзку: Volendam) — нідэрляндзкі футбольны клюб з Валендаму. Заснаваны ў 1997 годзе, калі з клюбу была вылучана прафэсійная каманда. Свае хатнія матчы «Валендам» ладзіць на стадыён Крас.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў закладзены 1 чэрвеня 1920 году пад назвай «Вікторыя» мясцовымі рыбакамі. Да 1923 году каманда была перайменаваная ў «Валендам», таксама клюбныя колеры былі зьмененыя на аранжавы. З улікам таго, што вёска была пераважна каталіцкай[2], дружына далучылася да Каталіцкай футбольнай асацыяцыі Нідэрляндаў, дзе і браў удзел у спаборніцтвах. За часам нямецкае акупацыі «Валендам» пад ціскам быў вымушаны перайсьці да Каралеўскага нідэрляндзкага футбольнага зьвязу[3]. Па Другой сусьветнай вайне клюб доўга спаборнічаў у другім дывізіёне, але некалькі разоў быў блізкі да прасоўваньня да эліты.
У 1955 годзе «Валендам» набыў прафэсійны статус, дзякуючы эмісіі аблігацыяў. У 1958 годзе вясковы клюб дасягнуў фіналу Кубка Нідэрляндаў, але прагуляў ратэрдамскай «Спарце» зь лікам 4:3. Клюб досыць хутка прасунуўся да Эрэдывізіі, але адразу ж у дэбютным сэзоне 1959—1960 гадоў страціў сваё месца ў лізе. У хуткім часе клюб здабыў рэпутацыю ліфту, бо шмат разоў перасоўваўся паміж дзьвюма найвышэйшымі лігамі[3]. У сэзоне 1961—1962 гадоў выбітны нападнік «Валендаму» Дык Толь з 27 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Эрэдывізіі[4]. У сьнежні 1971 году да складу клюбу далучыўся першы ў гісторыі каманды замежнік, то бок гульцом аранжавых стаў партугалец Валтэр Фэрэйра. «Валендам» ня здолеў вярнуцца ў Эрэдывізію, бо яго ў найвышэйшы дывізіён не пусьціў «Дэ Граафсхап». Партугалец з 11 галамі быў найлепшым бамбрадзірам клюбу. У 1977 годзе прафэсійная каманда вылучылася з клюбнае арганізацыі, пакінуўшы ў першапачатковым клюбе аматарскую дружына. Гэта год цяпер лічыцца часам заснаваньня «Валендаму»[5]. На працягу многіх гадоў клюб спарадзіў шмат таленавітых гульцоў, як то Вім Ёнк, Эдвін Зутэбір, браты Арнольд і Геры Мюрэны. У клюбе была дасканалая скаўцкая сыстэма і моладзевая школа.
У сэзонах 1989—1990 і 1992—1993 клюб фінішаваў на шостым месцы ў Эрэдывізіі. У 1995 годзе валендамцы дасягнулі фіналу кубка краіны, дзе на стадыёне Дэ Кёйп гулялі з ратэрдамскім «Фэеноордам». Як і некалькі дзесяцігодзьдзяў раней клюб ня здолеў здабыць трафэй. Амаль усе 1990-я клюб спаборнічаў выключна ў найвышэйшым дывізіёне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.com/fc-volendam/mitarbeiterhistorie/verein/724
- ^ Nissen, Peter (15.01.2001). «...Het katholieke karakter van Volendam». Trouw.
- ^ а б «Volendam». Historie Betaald Voetbal.
- ^ «Topscorers». Eredivisiestats.
- ^ «FC Volendam speelt met speciaal logo vanwege 100-jarig bestaan». NH Nieuws.