Чэмпіянат футбольнай лігі Ангельшчыны
Чэмпіянат футбольнай лігі | |
Краіна | Ангельшчына |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1892 |
Колькасьць камандаў | 24 |
Прасоўваньне ў | Прэм’ер-Ліга |
Вылет у | Першая футбольная ліга |
Узроўні ў пірамідзе | Узровень 2 |
Хатнія кубкі | Кубак Ангельшчыны, Кубак футбольнай лігі |
Дзейны чэмпіён | Норыдж Сіці (2018—2019) |
Сэзон 2019—2020 гадоў |
Чэмпіянат футбольнай лігі (па-ангельску: Football League Championship) — другая па значнасьці футбольная ліга Ангельшчыны пасьля Прэм’ер-Лігі. Яна была створаная ў 2004 годзе замест Першага дывізіёну. У розыгрышы лігі бяруць удзел 24 клюбы. Паводле вынікаў кожнага сэзону дзьве лепшыя каманды з выніковай табліцы прасоўваюцца ў Прэм’ер-Лігу, Клюбы, якія сканчваюць сэзон з 3-а па 6-е месца выходзяць у турнір плэй-оф, пераможца якога таксама прасоўваецца ў найвышэйшы дывізіён. Тры клюбы, які занялі апошнія радкі перасоўваюцца ў Першую лігу. Каб захваць 24 клюбы, тры лепшыя клюбы зь Першай лігі і тры найгоршых клюбы з Прэм’ер-Лігі далучаюцца да Футбольнае лігі.
Чэмпіянат футбольнай лігі зьяўляецца найбагацейшым футбольным дывізіёнам, які не зьяўляецца найвышэйшым у сваёй краіне, і восьмым самы заможным дывізіёнам Эўропы паводле сваіх прыбыткаў[1]. Сярэдняя наведвальнасьць матчаў дывізіёну ў сэзоне 2018—1919 гадоў склала 20181 чалавек[2], такім чынам гэтая ліга зьяўляецца самай наведвальнай сярод усіх футбольных ліг, які не зьяўляюцца найвышэйшымі ў сваіх краінах.
«Барнсьлі» зьяўляецца першым клюбам лігі, які атрымаў 1000 перамог. Гэтая гістарычная падзея адбылася 3 студзеня 2011 году, калі «Барнсьлі» ў хатнім матчы атрымаў перамогу над «Ковэнтры Сіці» зь лікам 2:1. «Барнсьлі», акрамя таго, зьяўляецца першым клюбам, які згуляў 3000 гульняў у дывізіёне[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Cumulative revenue of Europe's 'big five' leagues grew by 5% in 2012/13 to €9.8 billion». Deloitte.
- ^ «Championship 2018/2019 - Attendance». worldfootball.net.
- ^ «Barnsley 2–1 Brighton». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)