Грэгары ван дэр Віль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Грэгары ван дэр Віль
Грэгары ван дэр Віль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лютага 1988 (31 год)
Амстэрдам, Нідэрлянды
Рост 181 см
Вага 71 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кальяры
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2012
2012—2016
2016—2017
2017—
Аякс
Пары Сэн-Жэрмэн
Фэнэрбахчэ
Кальяры
130 (12)
89 (4)
11 (0)
1 (0)
Зборныя
2009— Нідэрлянды 46 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 кастрычніка 2017.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
6 верасьня 2015.

Грэ́гары ван дэр Віль (па-нідэрляндзку: Gregory van der Wiel; нарадзіўся 3 лютага 1988 году, Амстэрдам, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца клюбу «Кальяры» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У асноўнай камандзе «Аякс» Грэгары дэбютаваў 11 сакавіка 2007 году ў матчы чэмпіянату Нідэрляндаў сэзона 2006—2007 гадоў супраць «Твэнтэ». У тым матчы Грэгары адыграў увесь матч, а ягоная каманда дамаглася гасьцявой перамогі зь лікам 1:4[1]. Усяго ў чэмпіянаце сэзону 2006—2007 гадоў Грэгары адгуляў 4 матчы. У сэзоне 2007—2008 гадоў ван дэр Віль стаў уладальнікам Супэркубка Нідэрляндаў, а ў чэмпіянаце Грэгары правёў 6 матчаў.

«Пары Сэн-Жэрмэн»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 верасьня 2012 году ван дэр Віль перайшоў у склад парыскага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн»[2].

Міжнародныя выступы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў Грэгары дэбютаваў 11 лютага 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Тунісу. Ван дэр Віль выйшаў на замену на 85-й хвіліне матчу замест Джона Гэйтынгі, гульня скончылася ўнічыю 1:1.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грэгары нарадзіўся 3 лютага 1988 году ў горадзе Амстэрдаме. Ягоная маці — нідэрляндка, а бацька родам з вострава Кюрасао[3]. Паводле ягоных словаў, ён пачаў гуляць у футбол ва ўзросьце пяці гадоў у клюбе «Бляў-Віт» з амстэрдамскага раёну Осдарп, дзе пражывала ягоная сям’я.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Грэгары ван дэр Вільсховішча мультымэдыйных матэрыялаў