Джон Гэйтынга
Выгляд
| Джон Гэйтынга | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 лістапада 1983[1][2][3] (41 год) | |
| Рост | 180 см | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2008 | Аякс | 152 (17) |
| 2008—2009 | Атлетыка Мадрыд | 28 (3) |
| 2009—2014 | Эвэртан | 115 (2) |
| 2014 | Фулгэм | 14 (1) |
| 2014—2015 | Гэрта | 13 (1) |
| 2015—2016 | Аякс | 2 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004—2013 | Нідэрлянды | 87 (7) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2021—2023 | Ёнг Аякс[d] | |
| 2023 | Аякс | |
| 2025 | Аякс | |
Джон Гёйсбэрт Алян «Джоньні» Гэйтынга (па-нідэрляндзку: John Gijsbert Alan «Johnny» Heitinga; нар. 15 лістапада 1983 году, Альфэн-аан-дэн-Рэйн, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца. Звычайна гуляў у цэнтры або на правым флянзе абароны. Джон ёсьць выхаванцам футбольнай школы «Аяксу». Перад падпісаньнем у «Эвэртан» у 2009 годзе выступаў за гішпанскі «Атлетыка». Гэйтынга выступаў за зборныя Нідэрляндаў розных узростаў. Да апошняга часу ён рэгулярна гуляў за нацыянальную зборную Нідэрляндаў, дэбютаваўшы ў ейным складзе ў 2004 годзе. У 2008 годзе Гэйтынга быў названы футбалістам году ў Нідэрляндах. Улетку 2014 году падпісаў 2-гадовы кантракт зь нямецкім клюбам.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2002, 2006, 2007
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2002, 2005, 2006, 2007
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Эвэртану»
- Статыстыка на Soccerbase