Перайсьці да зьместу

Халід Буларуз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Халід Буларуз
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 сьнежня 1981(1981-12-28)[1][2][3] (44 гады)
Рост 183 см
Пазыцыя цэнтральны абаронца, задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2004 РКК Ваальвэйк 57 (4)
2004—2006 Гамбург 52 (1)
2006—2008 Чэлсі 13 (0)
2007—2008 Сэвільля 6 (0)
2008—2012 Штутгарт 64 (2)
2012—2013 Спортынг Лісабон 11 (0)
2013—2014 Брэнбю 13 (0)
2014—2015 Фэеноорд 12 (0)
Зборныя
2002—2003 Нідэрлянды (да 21)[d] 5 (0)
2004—2012 Нідэрлянды 35 (0)

Халід Буларуз (па-нідэрляндзку: Khalid Boulahrouz; нар. 28 сьнежня 1981 году, Маасьлюіс, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст мараканскага паходжаньня, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.

Клюбная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

«РКК Ваальвэйк»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Халід гуляў у шматлікіх моладзевых камандах, але пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў «РКК Ваальвэйк» пад кіраўніцтвам Мартына Ёля. Свой першы матч Буларуз правёў 9 сакавіка 2002 году супраць «Гээрэнвээну».

Пагуляўшы два гады за галяндзкую каманду, Халід перайшоў у «Гамбург». Менавіта ў Нямеччыне да яго і прымацавалася мянушка «Халід — Канібал» за яго цьвёрдую гульню. За два сэзоны ў «Гамбургу» ён атрымаў 16 жоўтых і 3 чырвоныя карткі. Аднак дзякуючы яго гульні нямецкі клюб у Бундэсьлізе 2005/2006 прапусьціў усяго 30 галоў у 34 гульнях, што зьяўляецца найлепшым паказчыкам у тым сэзоне.

  1. Khalid Boulahrouz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. KHALID BOULAHROUZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Khalid Boulahrouz // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]