Перайсьці да зьместу

Франсэск Фабрэгас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сэск Фабрэгас»)
Франсэск Фабрэгас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 траўня 1987(1987-05-04)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 179 см[4]
Вага 76,5 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2011
2011—2014
2014—2019
2019—2022
2022—2023
Арсэнал
Барсэлёна
Чэлсі
Манака
Кома
212 (35)
96 (28)
138 (15)
54 (3)
17 (0)
Зборныя
2006—2016 Гішпанія 110 (15)
Трэнэрскія клюбы
2024—4 Кома

Франсэ́ск «Сэск» Фа́брэгас Суле́р (па-каталянску: Francesc «Cesc» Fàbregas Soler; нарадзіўся 4 траўня 1987 году, Арэньс-дэ-Мар, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, паўабаронца. Цяпер працуе трэнэрам. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

У «Арсэнал» прыйшоў у 2003 годзе, да гэтага выступаў за другую і трэцюю каманды «Барсэлёны». Лічыўся адным з самых пэрспэктыўных паўабаронцаў сьвету. Пасьля сыходу з «Арсэналу» капітана каманды, француза Патрыка Віера ў «Ювэнтус», стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам, а пасьля канфлікту Вільяма Галяса з Арсэнам Вэнгерам атрымаў капітанскую павязку, стаўшы адным з самых маладых капітанаў у гісторыі клюбу.

Гішпанскія СМІ пачалі паведамляць пра ягоны пераход у каталёнскі клюб, як толькі Сэск раскрыўся ў «Арсэнале». Паралельна гульцы «Барсэлёны» рэгулярна праз СМІ заклікалі яго далучыцца да іх. Пры кожным адкрыцьці трансфэрнага вакна ў прэсе зьяўляліся чуткі, што Сэск прыняў рашэньне сысьці й нават неафіцыйна ўзгадніў асабісты кантракт, аднак гэтыя чуткі тут жа аспрэчваліся. Вялікі фурор выклікала заява Сэска, зробленае ў траўні 2010 году. Ён сказаў, што не прымаў рашэньне пакінуць «Арсэнал», але гуляць за «Барсэлёну» зьяўляецца марай, і калі ён калі-небудзь пакіне Лёндан, толькі дзеля каталёнцаў. Сваю першую афіцыйную прапанову «Барсэлёна» зрабіла ўлетку 2010 году, нягледзячы на ​​тое, што незадоўга да гэтага «Арсэнал» заявіў, што ня будзе ўступаць ні ў якія перамовы з нагоды продажу Фабрэгаса. Прапанова тут жа было адхілена. Пазьней «Барсэлёна» нязначна павялічыла прапанаваную суму, аднак гэта нічога не дало. Прадстаўнікі «Барсэлёны» адкрыта праз прэсу запрашалі Сэска зрабіць усё, каб клюб прадаў яго. Вэнгер увесь гэты час неаднаразова заяўляў, што Сэск зьяўляецца ключавым гульцом каманды, таму прадаваць Фабрэгаса ён не плянуе.

Аднак улетку 2011 году сытуацыя дасягнула ўскрайняй кропкі. Сэск больш не абвяргаў жаданьня далучыцца да каталёнскага клюбу ўжо цяпер. Але перамовы выйшлі доўгімі й цяжкімі з-за нежаданьня «Барсэлёны» плаціць вялікія грошы за гульца, якога гішпанцы называлі сваім выхаванцам. 14 жніўня афіцыйны сайт «Арсэналу» абвесьціў, што была дасягнутая дамоўленасьць на пераход Сэска ў каталёнскі клюб. 15 жніўня 2011 году быў прэзэнтаваны ў якасьці новага гульца «Барсэлёны».

12 чэрвеня 2014 году Сэск склаў дамову з ангельскім клюбам «Чэлсі» на пяць гадоў[5]. Паводле зьвестак сумма трансфэру склала 30 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. Такім чынам былы капітан «Арсэналу» парушыў сваё абяцаньне не выступаць за аніякі ангельскі клюб акрамя «Арсэналу»[7].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2006 году гуляе за зборную Гішпаніі, удзельнік чэмпіянату сьвету 2006 году. Пераможца чэмпіянату Эўропы 2008 і 2012 гадоў, а таксама чэмпіянату сьвету 2010 году.

«Арсэнал»:

«Барсэлёна»:

«Чэлсі»:

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]