Перайсьці да зьместу

Сэнт-Мірэн Пэйсьлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэнт-Мірэн
Поўная назва St. Mirren Football Club
Заснаваны 1877
Горад Пэйсьлі, Шатляндыя
Стадыён Нью-Сэнт-Мірэн Парк
Умяшчальнасьць: 8023
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
stmirren.com (анг.)

«Сэнт-Мірэн» (па-ангельску: Saint Mirren Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з гораду Пэйсьлі. У сэзоне 2005―2006 гадоў прабіўся ў найвышэйшы дывізіён і адтуль не вылятаў да сэзону 2014—2015 гадоў.

Клюб тройчы станавіўся ўладальнікам Кубку Шатляндыі (1926, 1959, 1987) і аднойчы атрымліваў перамогу ў розыгрышы Кубка лігі Шатляндыі (2013). Чатыры разы прымаў удзел у эўракубках: аднойчы ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і тройчы ў Кубку УЭФА). Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нью-Сэнт-Мірэн Парк», які з 2009 году зьмяшчае 8023 гледачы й месьціцца па вуліцы Грынгіл Роўд.

«Сэнт-Мірэн» быў створаны напрыканцы XIX стагодзьдзя як джэнтэльмэнскі клюб, які ўключаў у сабе спартовыя сэкцыі па крыкеце й рэгбі. З ростам папулярнасьці футболу ў 1877 годзе было створана й футбольнае аддзяленьне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]