Перайсьці да зьместу

Матэрўэл (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Матэрўэл
Поўная назва Motherwell Football & Athletic Club Ltd.
Заснаваны 1886
Горад Матэрўэл, Шатляндыя
Стадыён Фір Парк
Умяшчальнасьць: 13 742
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
motherwellfc.co.uk (анг.)

«Матэрўэл» (па-ангельску: Motherwell Football & Athletic Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з аднайменнага гораду Матэрўэлу. Клюб гуляе ў шатляндзкай Прэм’ер-лізе й зьяўляецца адным зь некалькіх клюбаў, якія ніколі не пакідалі лігу з часоў ейнага заснаваньня ў 1998 годзе. Клюб гуляе ў найвышэйшай лізе краіны з 1984 году, але за гэты час дамогся толькі аднаго трафэю ― Кубку Шатляндыі ў 1991 годзе.

Традыцыйныя колеры ― бардовы й бурштынавы. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Фір Парк» з 1896 году. Галоўнымі праціўнікамі клюбу зьяўляюцца геаграфічныя суседзі: «Гамільтан Акадэмікал» і «Эйрдры Юнайтэд». Сустрэчы з гэтымі клюбамі былі дастаткова рэдкімі да 2008 году, але ў сэзоне 2008―2009 гадоў клюб з Гамільтану прабіўся ў Прэм’ер-Лігу. На сёньняшні дзень супернікі гуляюць адзін з адным даволі рэдка. Гэтае супрацьстаяньне мае назоў Паўночнае Ланкашырскае дэрбі.

«Матэрўэл» у матчы супраць зборнай Аргентыны, які праходзіў у Буэнас-Айрэсе ў 1928 годзе.

Даволі пасьпяховымі для «Матэрўэла» быў пэрыяд адразу пасьля Першай сусьветнай вайны, калі каманду ачольваў Джон Гантэр. Клюб заняў трэці радок у сэзоне 1919—2020 гадоў, і, не зважаючы на тое, што ў сэзоне 1924—1925 гадоў «Матэрўэл» цудам пазьбегнуў вылету ў ніжэйшы дывізіён, вынікі клюбу няўхільна расьлі. Улетку 1927 году клюб зладзіў вельмі ўдалае турнэ па Гішпаніі, атрымаўшы шэсьць перамогаў у васьмі гульнях, трымаючы паразу толькі аднойчы. У рамках гэтага падарожжа «Матэрўэл» атрымаў пераканаўчую перамогу 3:1 над мадрыдзкім «Рэалам» і баявую нічыю зь лікам 2:2 у матчы супраць «Барсэлёны»[2]. Пасьля посьпеху ў Гішпаніі клюб адправіўся ў чарговае летняе турнэ, на гэты раз па Паўднёвай Амэрыцы. Прайграўшы толькі тры з дзесяці гульняў, турнэ скончылася паразай ад зборнай бразыльскае лігі зь лікам 5:0[3].

Найлепшыя гады клюбу прыйшліся на пачатак 1930-х. У 1930 годзе «Матэрўэл» стаў віцэ-чэмпіёнам краіны, адстаўшы на 5 пунктаў ад «Рэйнджарз». На наступны год клюб гуляў у фінале кубка Шатляндыі, аднак атрымаў паразу ў перагулёўцы ад «Сэлтыку», а ў 1932 годзе першы й пакуль адзіны раз стаў чэмпіёнам Шатляндыі. У тым чэмпіянаце «Матэрўэл» атрымаў 30 перамог у 38 матчах, прайграўшы ўсяго двойчы. На 5 пунктаў ад клюбу застаўся «Рэйнджарз», і на цэлых 18 пунктаў адстаў «Сэлтык», гэта пры тым, што ў тыя часы за перамогу клюб атрымоўваў 2 пункты. На наступны год «Матэрўэл» атрымаў срэбныя мэдылі чэмпіянату, на 3 пункты адстаўшы ад «Рэйнджарз», і дайшоў да фіналу кубка, дзе атрымаў паразу ад «Сэлтыка», а ў 1934 годзе зноўку стаў віцэ-чэмпіёнам краіны, маючы 4 пункты адставаньня ад «Рэйнджарз». Наступнае зьяўленьне клюбу ў фінале кубка Шатляндыі адбылося ў 1939 годзе, аднак гэтым разам клюб атрымаў зьнішчальную паразу зь лікам 0:4 ад клюбу «Клайд».

Са сканчэньнем Другой сусьветнай вайны склад клюбу значна зьмяніўся і выступы «Матэрўэлу» значна пагоршыліся. Аднак, клюб усё ж такі здабываў тытулу, як то ў 1950 годзе клюб стаў уладальнікам Кубка шатляндзкае лігі, а ў 1952 годзе перамог у розыгрышу кубка Шатляндыі. У сэзоне 1952—1953 гадоў клюб упершыню ў гісторыі быў выбіты з найвышэйшага дывізіёну, аднак ужо праз год здолеў вярнуцца ў эліту. Менавіта ў гэты час адбылася зьмена галоўнага трэнэра. На пасаду галоўнага трэнэра ў 1955 годзе быў прызначаны Бобі Анчэл, які кіраваў камандай у эпоху, калі высока шанаваныя зоркі Шатляндыі, яе то Ен Сэнт-Джон і Чарлі Эйткен, выступалі за клюб. Аднак «Матэрўэл» ня здолеў вывесьці клюб у топы шатляндзкага футболу, то бок за часам Анчэла ня было здабыта аніводнага трафэя. Ягоная адстаўка адбылася ў 1965 годзе, а крыху пазьней, ужо паводле вынікаў сэзону 1967—1968 гадоў «Матэрўэл» пакінуў першы дывізіён і апусьціўся ў другі дывізіён.

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/motherwell-fc/mitarbeiterhistorie/verein/987
  2. ^ Wilson, Derek (2009). «Motherwell FC Miscellany». Pitch Publishing. — С. 36. — ISBN 978-1-905411-37-5.
  3. ^ «South American Trip of Motherwell FC 1928». RSSSF.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]