Дандзі Юнайтэд
| Дандзі Юнайтед | |||||
| Поўная назва | Dundee United Football Club | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1909 | ||||
| Горад | Дандзі, Шатляндыя | ||||
| Стадыён | Тэнадайс Парк, Дандзі Умяшчальнасьць: 14 209 | ||||
| Галоўны трэнэр | |||||
| Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||||
| · 2024—2025 | 4 месца | ||||
| |||||
dundeeunitedfc.co.uk (анг.) | |||||
«Дандзі Юнайтэд» (па-ангельску: Dundee United Football Club) ― шатляндзкі прафэсійны футбольны клюб з гораду Дандзі. Быў заснаваны ў 1909 годзе, як Dundee Hibernian[2], зьмяніў свой назоў на сучасны ў 1923 годзе[3]. Мае мянушкі «тэроры» (анг. The Terrors) і «арабы» (анг. The Arabs).
Клюб гуляе ў кашулях аранжавага колеру з 1960-х гадоў на стадыёне «Тэнадайс Парк», які быў пабудаваны ў 1909 годзе. Стадыён месьціць 14 209 гледачоў, але ў сэзоне 2008―2009 гадоў сярэдняя наведавальнасьць складала 8654 гледачы[4], што зьяўлялася шостай у лізе ў тым сэзоне.
Клюб станавіўся чэмпіёнам краіны толькі аднойчы ў 1983 годзе, двойчы перамагаў у кубку краіны й столькі ж разоў у Кубку лігі Шатляндыі. У эўрапейскіх спаборніцтвах клюб удзельнічае з 1965 году, пры гэтым клюб дахадзіў да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў і да фіналу Кубка УЭФА.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Шатляндыі: 1983
- Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 1994, 2010
- Уладальнікі Кубка лігі Шатляндыі: 1980, 1981