Тэлеканал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэлеканал (грэц. τῆλε + лац. canalis — далёка + труба) — устаноўленая тэлівізійным стандартам паласа радыёчастасьцяў, адведзеная для перадачы тэлевізійных радыёсыгналаў адной праграмы. У сыстэме каляровага тэлебачаньня ПаКЗМ 1 (СЕКАМ 1; франц. SéCÀM 1) займае паласу частасьцяў у 8 мэгагэрцаў, дзе мэтровы дыяпазон тэлевяшчаньня (48,5—66, 77—100 і 174—230 мэгагэрцаў паводле тэлестандарта Д) мае 12 тэлеканалаў, дэцымэтровы (470—790 мэгагэрцаў, стандарт К) — 40 тэлеканалаў. Кабэльнае тэлебачаньне можа мець адваротныя і дадатковыя тэлеканалы ў дыяпазоне 5—100 мэгагэрцаў. Лічбавае тэлебачаньне мае аднолькавы частотны плян тэлеканалаў, але па кожным канале дазваляе перадаваць 4—6 тэлепраграмаў у залежнасьці ад ступені сьцісканьня лічбавага сыгналу, хуткасьці кадаваньня зьвестак і віду мадуляваньня[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1 студзеня 2012 г. на ўліку ў Беларусі стаялі 57 мясцовых тэлеканалаў, зь іх 35 прыватных і 22 дзяржаўныя. Агулам у кабэльных сетках распаўсюджваліся звыш 200 тэлеканалаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]