Перайсьці да зьместу

Сноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 22:37, 13 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Сноў
Палац Радзівілаў-Рдултоўскіх
Палац Радзівілаў-Рдултоўскіх
Вобласьць: Менская
Раён: Нясьвіскі
Сельсавет: Сноўскі
Тэлефонны код: +375 1770
Паштовы індэкс: 222615
Геаграфічныя каардынаты: 53°13′4″ пн. ш. 26°24′13″ у. д. / 53.21778° пн. ш. 26.40361° у. д. / 53.21778; 26.40361Каардынаты: 53°13′4″ пн. ш. 26°24′13″ у. д. / 53.21778° пн. ш. 26.40361° у. д. / 53.21778; 26.40361
Сноў на мапе Беларусі
Сноў
Сноў
Сноў
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Сноў — вёска ў Беларусі, на рацэ Сноўка. Цэнтар сельсавету Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 2665 чал. (2000).Знаходзіцца за 30 км на захад ад Нясьвіжу, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Менск — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Нясьвіж — Баранавічы.

Сноў — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Гіторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Сноў датуецца 18 ліпеня 1478[1]. Пад 1529 ён згадваецца як маёнтак паноў Сноўскіх. У 1564 паселішча атрымала статус мястэчка.

Палац Рдултоўскіх. Н. Орда, XIX ст.

У пач. XVII ст. Сноў перайшоў у валоданьне Я. Пратасевіча, потым — Рдултоўскіх. У 1650 тут зьявілася каталіцкая парафія, з 2 жніўня 1699 дзейнічаў касьцёл.

З 1767 у Снове дзейнічала грэка-каталіцкая царква. За часамі Барскай канфэдэрацыі (17681772) мястэчка спазначала значныя разбурэньні. 15 верасьня 1785 тут спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сноў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У вайну 1812 году 9 лістапада тут адбыўся бой францускай дывізіі Я. Дамброўскага з казакамі. У 1827 у мястэчку збудавалі палац, у 1836 у Дольным Снове — бровар. Станам на 1861 у Снове было 45 двароў, царква, сынагога, цагельня, у 1865 адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (18631864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл на царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Горным Снове было 91 жыхароў, 19 двароў, бровар (заснаваны ў 1891), капліца, у Дольным Снове (да 1939 таксама называўся Сінілава) — 70 жыхароў, 16 двароў, бровар, сыраварня.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Нясьвіскага павету.

У 1939 Сноў увайшоў у склад БССР, дзе 12 сьнежня 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету Нясьвіскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, 8-гадовая школа, лякарня. У 1990-я Сноў і Дольны Сноў злучыліся. Станам на 2000 у вёсцы было 1157 двароў.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Снове працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, шпіталь, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

  • СВК «Агракамбінат „Сноў“»

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

Страчаная спадчына

  • Сынагога

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wileńskiej / Wyd. J. Fijałek, W. Semkowicz. T. 1, z. 1—3. — Kraków, 1932—1948. 1939. Z. 2 [1468-1501]. (Wyd. Kom. Hist. PAU. Nr 81). Nr 311. S. 366—367, nr 311. [KDKDW]; Jasas R. Pergamentų katalogas / Parengė R. Jasas. — Vilnius, 1980. P. 46-47, nr. 88.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  3. ^ Snów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 937.
  4. ^ Вольга Князева. Сноў // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 373.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Сноўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў