Перайсьці да зьместу

Сафійскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сафійскі мэтрапалітэн
Лягатып
Станцыя Абэля
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Сафія, Баўгарыя
Пачатак працы 28 студзеня 1998
Лініі 2 лініі
Даўжыня: 40 км
Колькасьць станцыяў 35
Пасажырапаток на дзень 350 тыс. (2015)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў на мапе места

Сафійскі мэтрапалітэн (па-баўгарску: Софийско метро) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Сафіі, сталіцы Баўгарыі, адзіны мэтрапалітэн у краіне. Адкрыты 28 студзеня 1998 году.

Складаецца зь дзьвюх лініяў працягласьцю 40 км, з 35 станцыямі. Сярэдняя адлегласьць паміж станцыямі 1100 м, даўжыня плятформаў на Першым радыюсе 120 м (разьлічаныя на 6 вагонаў стандартнай даўжыні), а на Другім радыюсе 104 м. Выкарыстоўваецца каляіна 1435 мм, стандартная для Эўропы. Сілкаваньне ад кантактнай рэйкі, з напружаньнем 825 В. Максымальная хуткасьць цягнікоў — 90 км/г, мінімальна магчымы інтэрвал паміж цягнікамі — 90 сэкундаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сафійскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў