Марка Цэпэнкаў
| Марка Цэпэнкаў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1829[1][2][3][…] |
| Памёр | 29 сьнежня 1920 |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, фальклярыст |
| Мова | баўгарская[4] |
| Подпіс | |
Марка Костаў Цэпэнкаў (па-баўгарску i па-македонску Марко Костов Цепенков; 1829, Прылеп — 1920, Сафія) — баўгарскі[5][6] фальклярыст, найвыбітнейшы зьбіральнік македонскай вуснай народнай творчасьці. Нарадзіўся ў Прылепе ў вельмі беднай сям’і. Празь нястачу ня змог атрымаць сярэднюю адукацыю. Вывучыўся на краўца. У 1856 годзе пад уплывам дзейнасьці Дзімітра Міладзінава пачаў зьбіраць вусную народную творчасьць. Сярод усіх фальклярыстаў Марка Цэпэнкаў мае найдаўжэйшую зьбіральніцкую практыку — больш за 40 гадоў. Фонд сабранай ім народнай творчасьці зьяўляецца найбагацейшым сярод усіх македонскіх фальклярыстаў. Сабраў больш за 5500 прыказак і прымавак, 150 песьняў, 100 загадак, больш за 200 тлумачэньняў сноў, 67 дзіцячых гульняў. Свой матэрыял Марка Цэпэнкаў зьбіраў у ваколіцах Прылепу, а таксама Біталы, Скоп’я, Штыпу, Вэлесу і Дэбару. Запісы публікаваў у «Зборніку народнай творчасьці, навукі і літаратуры» ў Сафіі.
Акрамя зьбіраньня фальклёру пісаў стылізаваныя пад фальклёрную паэзію вершы.
Памёр Марка Цэпэнкаў у нястачы, самотны і забыты 29 сьнежня 1920 у Сафіі, дзе і быў пахаваны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Swartz A. Marko Cepenkov // Open Library (анг.) — 2007.
- ↑ Marko Cepenkov // CONOR.SI
- ↑ Marko Cepenkov // Faceted Application of Subject Terminology
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ↑ A letter from 1917 signed by M. Tsepenkov as a «Bulgarian book-seller» in: Macedonia. Documents and materials, Sofia 1978, III, N 143
- ↑ Facsimile from the last poem in his «Autobiography», where Cepenкov wrote: «I will leave an etern remembrance to my kind Bulgarian nation»