Перайсьці да зьместу

Мэдыязона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Мэдыязона»
Тып СМІ
Даступныя мовы расейская
Уладальнік Пётар Вярзілаў
Аўтар Надзея Талаконьнікава(uk), Марыя Алёхіна(bg)
Пачатак працы 4 верасьня 2014 (11 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Актуальны стан працуе
Рэйтынг Alexa 2 017 960
mediazona.by

«Мэдыязона»[1] (рас. Медиазона) — расейскае інтэрнэт-СМІ, заснаванае ў верасьні 2014 году ўдзельніцамі гурта «Pussy Riot» Надзеяю Талаконьнікаваю(uk) й Марыяй Алёхінаю(bg).

Навіновае выданьне робіць і аналітыку на судовыя й праваахоўныя органы, пэнітэнцыярную сыстэму Расей, а таксама на перасьлед грамадзян Расеі за іх палітычныя погляды[2][3]. З 2019 году сайт таксама аглядвае навіны Казахстану й Кыргыстану, з 2020 — мае асобнае адзьдзяленьне па Беларусі. Галоўны рэдактар – Сяргей Сьмірноў(et).

Неўзабаве пасьля запуску ў сьнежні 2014 году «Мэдыязона» была дададзена ў сетку мэдыяпартнёраў «Новы Ўсход» (New East) брытанскае газэты «The Guardian(be)»[4].

У сьнежні 2017 году ў сувязі з недахопам грантаў і датацыяў ад замежных арганізацыяў уладальнік «Мэдыязоны» Пётар Вярзілаў перавёў фінансаваньне сайту на ахвяраваньня ад чытачоў.

У жніўні 2019 году выданьне знаходзілася на восьмым месцы сярод расейскіх вэб-сайтаў навінаў па цытуемасьці ў іншых СМІ й на сёмым месцы — па цытуемасьці ў сацыяльных мэдыярэсурсах[5].

23 студзеня 2020 году было абвешчана пра запуск «Мэдыязоны. Цэнтральная Азія» для Казахстану й Кыргыстану[6]. 1 ліпеня 2020 году быў запушчаны праект «Мэдыязона. Беларусь», але ўжо ў жніўні сайт «Мэдыязоны» быў заблякаваны ў Беларусі[7].

У лютым 2025 году Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь прызнала выданьне «Мэдыязона Беларусь» экстрэмісцкім фармаваньнем[8].

  • У 2015 годзе інтэрнэт-выданьне «Meduza» прысвоіла «Мэдыязоне» званьне «Мэдыя года».
  • У 2016 годзе карэспандэнт выданьня Мікіта Салагуб выйграў прэмію часопісу GQ «Журналіст году» як аўтар гісторыі пра суд «над чалавекам без галавы»[9].
  • У жніўні 2020 году выданьне атрымала прэмію «Вольная прэса Ўсходняе Эўропы(ru)» нямецкага фонду «ZEIT-Stiftung(fr)» і нарвежскага «Fritt Ord(en)»[10].
  • Да студзеня 2021 году аўтары тэкстаў «Мэдыязоны» сем разоў станавіліся лаўрэатамі штомесячнай прэміі «Рэдкалегія»[11].
  1. «Мэдыязона»: У Расеі пасьля студзеньскіх мітынгаў — 100 палітвязьняў // Радыё «Свабода», 29 сакавіка 2021 г. Праверана 2 траўня 2021 г.
  2. Barcella, Laura Two Pussy Riot Members Start a News Service (англ.). Vanity Fair
  3. Винокурова Е.. «Место журнала “Афиша” заняла “Медиазона”». События, тренды, герои российского медиарынка - 2015 (рус.), Znak.com
  4. From Soviet Union to New East: welcome to our new network (англ.). The Guardian.
  5. Федеральные СМИ: август 2019. Медиалогия
  6. Журналисты Медиазоны: "Мы открылись в Центральной Азии из-за проблемы прав человека. В Казахстане они нарушаются исторически", Vласть
  7. Медиазона открыла раздел о Беларуси. Mediakritika.by
  8. В Беларуси объявили «экстремистским формированием» издание «Медиазона. Беларусь» (рас.) Meduza
  9. Сорокина Ю. Никита Сологуб стал журналистом года по версии GQ. Znak.com
  10. Проєкт «Схеми» та Станіслав Асєєв стали лауреатами премії «Вільна преса Східної Європи 2020» Детектор медіа(uk)
  11. Лауреаты. Премия «Редколлегия». Sreda Foundation.

 Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]