Перайсьці да зьместу

Дзяржаўная аўтамабільная інспэкцыя МУС Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзяржаўная аўтамабільная інспэкцыя Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь (Дзяржаўтаінспэкцыя, ДАІ) — падраздзяленьне ў структуры Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, якое ажыцьцяўляе кантрольныя, наглядныя й дазвольныя функцыі ў галіне забеспячэньня бясьпекі дарожнага руху.

Задачамі Дзяржаўтаінспэкцыі зьяўляюцца забеспячэньне выкананьня прадпрыемствамі, арганізацыямі й грамадзянамі нарматыўна-прававых актаў у галіне бясьпекі дарожнага руху, а таксама захаваньне жыцця й здароўя грамадзянаў на вуліцах і аўтадарогах Беларусі. Важным складнікам дадзенай працы Дзяржаўтаінспэкцыя лічыць актыўную прапаганду бясьпекі дарожнага руху, асабліва сярод дзяцей і моладзі.

26 траўня 2016 году на пасаду начальніка ўпраўленьня ДАІ быў прызначаны палкоўнік міліцыі Дзьмітрый Карзюк[1].