Перайсьці да зьместу

Менскі гарадзкі суд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Менскі гарадзкі суд
Даведка
Дата ўтварэньня25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Відгарадзкі
Праўны стансуд
Задачавынясеньне выракаў
Сядзібабудынак
МесцазнаходжаньнеМенск
Дзейнічае ў месцахМенск
Службовыя мовыбеларуская, расейская
Старшыня судуТацьцяна Віктараўна Тупік
УправаПрэзыдыюм
Галоўная ўправапрэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя службыГУУС Менскага гарвыканкаму
Вярхоўны суд Беларусі
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Менскі гарадзкі суд — найвышэйшы суд Менску.

Разглядае скаргі на пастановы раённых судоў. Менгарсуд і Вярхоўны суд Беларусі — адзіныя суды, якія могуць выносіць сьмяротнае пакараньне ў Менску.

10 кастрычніка 2011 году паводле вынікаў жорсткага разгону акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года й перасьледу яе ўдзельнікаў дзевяць судзьдзяў суда, якія адхілілі касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 сьнежня (Плошча 2010) (Валер Камісараў, Уладзімер Сьцяпурка, Сяргей Хрыпач, Васіль Назаранка, Вольга Камароўская, Вікторыя Зайцава, Тамара Унукевіч, Ігар Крот, Уладзімер Хробастаў), і Уладзімер Корнаў, судзьдзя па справе Бяляцкага (Алесь Бяляцкі), былі ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. 27 лютага 2012 года да іх ліку быў дададзены старшыня суда Уладзімер Пуцыла[1][2], які адхіліў апэляцыі палітвязьняў Паўла Севярынца й Аляксандра Атрошчанкава[3].

Менскі гарадзкі суд утвораны Указам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1978 года № 2523-IX на правах абласнога суда. У адпаведнасьці з рашэньнем сэсіі Менскага гарадзкога Савета народных дэпутатаў ад 24 траўня 1979 года прыступіў да выкананьня абавязкаў старшыня Міхаіл Міхайлавіч Германовіч, які кіраваў судом да 1986 года. У 1979 годзе суд складаўся з 16 судзьдзяў і 270 народных засядацеляў.

У выніку рэфармаваньня судовай сыстэмы з 1 студзеня 2014 года Менскі гарадзкі суд надзелены дадатковымі паўнамоцтвамі па арганізацыйным, матэрыяльна-тэхнічным, інфармацыйным і кадравым забеспячэньні дзейнасьці раённых судоў. Да гэтага моманту вырашэньне названых пытаньняў было ўскладзена на Міністэрства юстыцыі і яго органы на месцах. Адпаведна зазнала зьмены і структура Менскага гарадзкога суда.

На 2020 год апарат суда складаўся з шасьці структурных падраздзяленьняў:

  • аддзела арганізацыйнага забеспячэньня судовай дзейнасьці;
  • аддзела кадраў і дзяржаўнай службы;
  • аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі;
  • аддзела інвэстыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэньня;
  • аддзела фінансаваньня, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасьці;
  • аддзяленьня праграмна-інфармацыйнага забеспячэньня.

У Менскім гарадзкім судзе ўтвораны:

  • прэзідыюм;
  • судовая калегія па грамадзянскіх справах;
  • судовая калегія па карных справах.
  • разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія, карныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
  • разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянскія справы ў апэляцыйным парадку, карныя справы ў апэляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
  • ажыцьцяўляе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства;
  • вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
  • ажыцьцяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]