Мат’ё Дэбюшы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мат’ё Дэбюшы
Мат’ё Дэбюшы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1985 (34 гады)
Фрэтэн, Францыя
Рост 187 см
Вага 72 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сэнт-Эт’ен
Нумар 26
Моладзевыя клюбы
1993—2003 Ліль
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2013
2013—2014
2014—2018
2016
2018—
Ліль
Ньюкасл Юнайтэд
Арсэнал
Бардо (арэнда)
Сэнт-Эт’ен
233 (16)
43 (1)
13 (1)
9 (0)
18 (4)
Зборныя
2011— Францыя 27 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 кастрычніка 2015.

Мат’ё Дэбюшы (па-француску: Mathieu Debuchy; нарадзіўся 28 лістапада 1985 году, Фрэтэн, Францыя) — францускі футбаліст клюбу «Сэнт-Эт’ен» і нацыянальнай зборнай Францыі, які гуляе на пазыцыі абаронцы.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ліль»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мат’ё з раньняга дзяцінства навучаўся ў юнацкай сыстэме «Лілю», дзе правёў амаль 10 гадоў. Пасьля чаго быў запрошаны ў асноўную каманду пасьля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Францыі сэзону 2003—2004 гадоў. Ён атрымаў нумар 33. Ягоны дэбют за асноўную каманду адбыўся 31 студзеня 2004 году ў матчы супраць клюбу «Мэц», у рамках чэмпіянату Францыі[1].

«Ньюкасл Юнайтэд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 студзеня 2013 году Дэбюшы перайшоў у ангельскі клюб «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы пяці з паловай гадовую дамову да лета 2018 году, за неназваную суму, але як паведамляецца за францускага абаронца ангельцы выплацілі 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў[2][3]. Мат’ё дэбютаваў у складзе новага клюбу 12 студзеня 2013 году ў матчы супраць «Норыдж Сіці»[4]. Свой першы гол за новы клюб забіў у гасьцявым матчы супраць «Сандэрлэнда» 27 кастрычніка 2013 году, зраўняўшы лік пасьля першага тайма, аднак клюб ўсё ж такі трываў паразу зь лікам 2:1.

«Арсэнал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 ліпеня 2014 году Дэбюшы падпісаў доўгатэрміновы кантракт зь лёнданскім «Арсэналам». Як мяркуецца, гэты трансфэр каштаваў «кананірам» каля 12 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. У новым клюбе Мат’ё атрымаў кашулю з нумарам 2. Дэбютаваў у складзе «кананіраў» 10 жніўня ў матчы на Супэркубка Ангельшчыны, дзе «Арсэнал» атрымаў перамогу зь лікам 3:0 над клюбам «Манчэстэр Сіці».

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 жніўня 2010 году Мат’ё быў выкліканы ў асноўную зборную Ляранам Блянам, для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвэгіі 11 жніўня 2010 году[6].

2 кастрычніка 2011 году атрымаў чарговы выклік у зборную, паколькі правы абаронца французаў Бакары Санья напярэдадні матчу атрымаў траўму. 7 кастрычніка Мат’ё згуляў свой ​​першы матч за Францыю ў гульні супраць зборнай Альбаніі на «Стад дэ Франс», у якім французы перамаглі зь лікам 3:0[7].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ліль»:

«Арсэнал»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мат’ё Дэбюшысховішча мультымэдыйных матэрыялаў