Перайсьці да зьместу

Фэдэрыка Гацьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэдэрыка Гацьці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1998(1998-06-24)[1] (27 гадоў)
Рост 190 см
Вага 84 кг[2]
Пазыцыя абаронца, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ювэнтус
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2018 Алесандрыя[d] 0 (0)
2016—2017 Салюцца[d] 4 (0)
2018—2020 Вэрбанія[d] 51 (6)
2020—2021 Про Патрыя[d] 34 (1)
2021—2022 Фразынонэ 18 (3)
2022—4 Ювэнтус 80 (5)
2022 Фразынонэ 17 (2)
Зборныя
2022—4 Італія 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
23 сакавіка 2025.

Фэдэры́ка Га́цьці (па-італьянску: Federico Gatti; нар. 24 чэрвеня 1998 году) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Італіі.

У юнацкай кар’еры Гацьці выступаў за клубы «К’еры», «Тарына» і «Алесандрыя». У апошняй з памянёных камандаў запачаткаваў прафэсійную кар’еру у лютым 2015 году[3]. Пазьней шмат гадоў гуляў на аматарскім узроўні, далучыўшыся ў сярэдзіне 2020 году для клюбу «Про Патрыя». У 2021 годзе Гацьці перайшоў у каманду Сэрыі Б «Фразынонэ»[4][5], падпісаўшы чатырохгадовы кантракт на 250 тысяч эўра. Дэбютаваў 15 жніўня ў матчы першага раўнду Кубка Італіі супраць «Вэнэцыі», у якім Гацьці не рэалізаваў сваю спробу ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці. Абаронца быў блізкі да пераходу ў «Тарына», але гульца перахапіў «Ювэнтус», які выкупіў яго 31 студзеня 2022 году[6] у рамках пагадненьня на чатыры з паловай гады. Пасьля ўзгадненьня кантракту Гацьці адразу быў аддадзены ў арэнду «Фразынонэ» на рэшту сезону[7]. Па вяртаньні з арэнды дэбютаваў у складзе «Ювэнтусу» 31 жніўня 2022 году супраць «Спэцыі»[8].

За нацыянальную зборную Італіі дэбютаваў 11 чэрвеня, зьявіўшыся ў пачатковым складзе матчу Лігі нацыяў супраць зборнай Ангельшчыны[9]. Быў улучаны ў склад зборнай на чэмпіянат Эўропы 2024 году пасьля таго як з складу з прычыны траўмы выбыў Джорджа Скальвіні[10].

«Ювэнтус»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]