Мікаэль Ляндро
Мікаэль Ляндро | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 траўня 1979 (43 гады) Машэкуль, Францыя | |
Рост | 184 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2006 2006—2009 2009—2012 2013—2014 |
Нант Пары Сэн-Жэрмэн Ліль Бастыя |
335 (0) 114 (0) 119 (0) 49 (0) |
Зборныя | ||
2001—2008 | Францыя | 11 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2017—2019 | Ляр’ен | |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мікаэль Ляндро (па-француску: Mickaël Landreau; нарадзіўся 14 траўня 1979 году, Машэкуль, Францыя) — францускі футбаліст і футбольны трэнэр, гуляў на пазыцыі брамніка. Выступаў за нацыянальную зборную Францыі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Нант»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ляндро вырас у футбольнай школе «Нанту», і доўгі час быў ягоным асноўным брамнікам. Ягоны дэбют прыйшоўся на матч супраць «Бастыі» ў 1996 годзе й скончыўся ўнічыю 0:0. Праз тры гады галкіпэр перамог са сваім клюбам у Кубку Францыі, а праз сэзон стаў ягоным двухразовым уладальнікам. Самы шчасьлівы момант у кар’еры Ляндро наступіў, мабыць, у 2001 годзе, калі «Нант» стаў чэмпіёнам Францыі.
ПСЖ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сэзоне 2005—2006 гадоў француз адыграў свой апошні год у родным клюбе й пакінуў яго ў сувязі з заканчэньнем кантракту й жаданьнем выступаць на больш высокім узроўні. За «Нант» Ляндро правёў 335 матчаў у чэмпіянаце Францыі. Ён падпісаў чатырохгадовае пагадненьне з сталічным «Пары Сэн-Жэрмэн» і стаў ягоным капітанам, з тых часоў рэгулярна гуляючы за парыжан.
«Ліль»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
29 чэрвеня 2009 году Мікаэль перайшоў у «Ліль» падпісаўшы трохгадовы кантракт[1].
«Бастыя»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
23 сьнежня 2012 году Ляндро падпісаў шасьцімесяцовую дамову з карсыканскім клюбам «Бастыя»[2]. Пасьля пераезду на Корсыку, Ляндро паведаміў, што да гэтага ён адмовіўся ад пераходу ў італьянскі «Інтэр»[3].
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За галоўную нацыянальную каманду Ляндро правёў крыху больш за дзесяць матчаў, застаючыся ў цені Фаб’ена Бартэза й Грэгары Купэ. Нягледзячы на гэта, ён узяў сабе першы нумар на чэмпіянаце сьвету 2006 году, і хоць не правёў там ніводнага матчу — стаў срэбраным прызэрам першынства. У 2008 годзе ня трапіў у заяўку каманды на чэмпіянат Эўропы 2008 году.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Нант»:
- Чэмпіён Францыі: 2001
- Уладальнік Кубка Францыі: 1999, 2000
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 1999, 2001
«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Срэбраны прызэр Чэмпіён сьвету: 2006
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ландро перешел из ПСЖ в «Лилль». sports.ru
- ^ Mickaël Landreau au Sporting. SC Bastia.
- ^ Mickael Landreau has revealed he turned down the chance to move to Inter Milan to join Bastia. Sky Sports
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мікаэль Ляндро — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце FFF.fr.