Павал Церашковіч
Павал Церашковіч лац. Pavał Cieraškovič | |
| Дата нараджэньня | 25 ліпеня 1958 (67 гадоў) або 1958[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | гісторык, этноляг, культурны антраполяг |
| Навуковая сфэра | культурная антрапалёгія[2], этналёгія[2] і гісторыя[2] |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Каардынацыйная рада трэцяга складу[d] і Наша Справа/Беларускія Хрысьціянскія Дэмакраты[d] |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d][3] (1988) |
Павал Усеваладавіч Церашковіч (нар. 25 ліпеня 1958, Севастопаль) — беларускі гісторык, этноляг і культурны антраполяг. Кандыдат гістарычных навук (1988), дацэнт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1986 годзе — асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі.
Працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту, Дзяржаўным музэі Беларусі, Міністэрстве культуры БССР, з 1988 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР.
З 1991 годзе працаваў у БДУ[4]. Праходзіў стажыраваньне ў Пітсбурскім (1996) і Оксфардзкім унівэрсытэтах (1999). У 1995 годзе чытаў курсы лекцыяў у Хэльсынскім унівэрсытэце, у 1999—2004 гадох — у Люблінскім унівэрсытэце імя Марыі Складоўскай-Кюры. Узначальваў катэдру этналёгіі, музэялёгіі і гісторыі мастацтваў БДУ з часу яе стварэньня 30 чэрвеня 2001 году да сакавіка 2008 году.
З 2008 году да студзеня 2014 году выкладаў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, быў (з 2 траўня 2009 году) старшынём сэнату ЭГУ скліканьня 2009—2012 гадоў. Пазьней быў прарэктарам у навуцы прыватнага Ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча і сябрам Грамадзкага Балёнскага камітэту ў Беларусі.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дасьледуе пытаньні тэорыі нацыянальных працэсаў, этнічную гісторыю Беларусі XIX — пачатку XX стагодзьдьзяў, сучасныя нацыянальныя працэсы. Аўтар разьдзелу «Фармаваньне і разьвіцьцё беларускай нацыі» (з Васілём Бандарчыкам) у кнізе «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя» (1985), адзін з аўтараў разьдзелаў у кнізе «Палесьсе. Матэрыяльная культура» (Кіеў, 1988)[5].
Аўтар звыш 100 навуковых працаў, манаграфіі «Этнічная гісторыя Беларусі XIX — пачатку XX стагодзьдзяў».
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Этническая история Беларуси XIX — начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы. — Минск: БГУ, 2004. — 223 с.
- Польшча: краіна і людзі (Геаграфія Польшчы). — Менск: Зміцер Колас, 2016. — 144 с.
- Глабальныя праблемы чалавецтва. Нарысы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасці. — Менск: Зміцер Колас, 2017. — 176 с.
- Культурная геаграфія. Нарысы. — Менск: Зміцер Колас, 2018. — 188 с.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жонка — беларускі палітоляг Роза Турарбекава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #106322439X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- 1 2 3 Ceraškovìč, Pavel Usevaladavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні — С. 106.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 106.
- ↑ Суднік Л. Церашковіч Павел Усеваладавіч // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. С. 520.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Севастопалі
- Выпускнікі гістарычнага факультэту БДУ
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту
- Супрацоўнікі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі
- Кандыдаты гістарычных навук
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія этнолягі