Перайсьці да зьместу

Фёдар Клімчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фёдар Клімчук
Дата нараджэньня 27 лютага 1935(1935-02-27)
Месца нараджэньня Сіманавічы, Дарагічынскі павет, Палескага ваяводзтва Польская Рэспубліка
Дата сьмерці 22 кастрычніка 2018(2018-10-22) (83 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак дыялектоляг, гісторык, навуковы супрацоўнік, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра мовазнаўства, дыялекталёгія, гісторыя
Месца працы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Вядомы як спэцыяліст па гісторыі й дыялекталёгіі Палесься
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d] (1973)
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Фёдар Дані́лавіч Клімчу́к (27 лютага 1935, Сіманавічы, цяпер Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 22 кастрычніка 2018, Менск, Беларусь[1]) — беларускі мовазнаўца-дыялектоляг, гісторык.

Кандыдат філялягічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнае акадэміі навук Беларусі. Спэцыяліст па гісторыі й дыялекталёгіі Палесься. Аўтар звыш 200 працаў у галіне дыялекталёгіі, лінгвагеаграфіі, лексыкаграфіі, славістыкі, фальклёру, этнагенэзу, глёнтагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміі. Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі Рэспублікі Беларусь 2000 году ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук[2].

Нарадзіўся 27 лютага 1935 году ў вёсцы Сіманавічы Дарагічынскага павету Палескага ваяводзтва Польскае Рэспублікі (цяпер Дарагічынскі раён Берасьцейскае вобласьці Беларусі) у сялянскай сям’і. Зь першай па трэцяю клясу навучаўся ў Сіманавіцкай школе, чацьвертую клясу наведваў у сяле Вулька Сіманавіцкая, зь пятай па дзясятую клясу навучаўся ў школах Дарагічыну. Скончыў школу ў 1952 годзе[3].

У тым жа годзе паступіў на гістарычнае аддзяленьне Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытуту. Пасьля заканчэньня інстытуту ў 1954 годзе працаваў настаўнікам у вёсцы Відзібор Столінскага раёну Берасьцейскае вобласьці. З 1955 году настаўнічаў у школах Дарагічынскага раёну[3].

З 1964 па 1967 год завочна навучаўся на гістарычным факультэце Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя М. Горкага. У 1957 годзе пачаў навуковую працу: зьбіраў дыялектны, фальклёрны й этнаграфічны матэрыял. У 1962 годзе пазнаёміўся й пачаў супрацоўнічаць з мовазнаўцам Мікітам Талстым (праўнукам Льва Талстога)[3].

У 1968 годзе паступіў у асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, скончыў якую ў 1971 годзе, пачаў працаваць у сэктары дыялекталёгіі гэтага ж інстытуту. З 1981 году — старэйшы навуковы супрацоўнік. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесься»[3].

Памёр на 84-м годзе жыцьця пасьля хваробы[1].

Працуючы ў школе, пачаў запісваць дыялекты і песьні родных мясьцінаў.

Фёдар Клімчук — аўтар больш як 200 працаў у галіне дыялекталёгіі, лінгвагеаграфіі, лексыкаграфіі, славістыкі, фальклёру, этнагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміі.

Пераклаў на гаворку роднай вёскі Сіманавічы Новы Запавет, творы Гамэра, Талстога і Гогаля.

Выбраная бібліяграфія[a]

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Клімчук Ф. Д. Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесься: Фанэтыка 4-х палесскіх гаворак: Дыс.на атрыманьне вучонай ступені канд. філ. навук. — Менск: Б.в., 1973. — 193 с.: табл.
  • Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесься: Фанэтычны нарыс / АН Беларус. ССР.Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. — Менск : Навука і тэхніка, 1983. — 128 с.
  • Босак А. А. Атлас гаворак Пружанскага раена Брэсцкай вобласці і сумежжа (Верхняга Над’ясельдзя): фанетыка і марфалогія / Алена Босак, Віктар Босак; адк. рэд. Клімчук Ф. Д.; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск : [б. в.], 2005. — 94 с : карты. — Бібліягр.: с. 93.
  • Трухан Т. М. Лексіка апрацоўкі льну: тэмат. слоўн., лекс. атлас / Т. М. Трухан, Ф. Д. Клімчук; адказ. рэд. Трухан Т. М.; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа, Бел. респ. фонд фундам. исслед. — Мінск: Права і эканоміка, 2006. — 200, [1] с. : карты. — ISBN 985-442-358-1.
  • Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся: атлас, слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад.: Г. Ф. Вештарт [і інш.]; рэд. Ф. Д. Клімчук, У. А. Кошчанка, І. І. Лапуцкая. Мінск, 2008.

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Памёр Фёдар Клімчук Наша Ніва Праверана 2018-10-23 г.
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 12 марта 2001 г. №133 «О присуждении Государственных премий Республики Беларусь 2000 года» (рас.). Право. Законодательство Республики Беларусь.. Праверана 1 сакавіка 2015 г. Архіўная копія ад 2 траўня 2012 г.
  3. ^ а б в г Председатель общества «Загородье» Климчук Фёдор Данилович. (рас.). Загародзьдзе. Праверана 1 сакавіка 2015 г. Архіўная копія ад 2 траўня 2012 г.
  • Антропов Н.П. К юбилею Ф.Д. Климчука. Фёдор Данилович Климчук - патриот и исследователь Полесья // Живая старина. — Государственный республиканский центр русского фольклора, 2005. — В. 3. — С. 47-48. — ISSN 0204-3432.
  • Кунцэвіч Л. П. Фёдар Данілавіч Клімчук (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. — Навука і тэхніка, 1996. — В. 45. — С. 74.
  • Трухан Т. М. Фёдар Данілавіч Клімчук (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. — Беларуская навука, 2005. — В. 55. — С. 111-113.