Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Выгляд
(Перанакіравана з «Міністар аховы здароўя Беларусі»)
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МАЗ РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | 220048 Менск, вул. Мясьнікова, 39 |
Міністар | Аляксандар Хаджаеў |
Першы намесьнік | Юрый Горбіч |
Намесьнік міністра — Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач | Сьвятлана Нячай |
Намесьнікі | Аляксандар Старавойтаў, Барыс Андрасюк[1] |
Зьвязаныя кампаніі | «Белмэдтэхніка», «Белфармацыя», «Менскінтэркапс» |
Бюджэт | 1199 млрд рублёў[2] (2009; 428 млн $[3]) |
Сайт | minzdrav.gov.by |
Міністэ́рства ахо́вы здаро́ўя Рэспу́блікі Белару́сь — міністэрства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне мэдыцыны. Міністар па ахове здароўя прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году Міністэрства аховы здароўя больш як 4 гады працягвала кіравацца Пастановаю Рады міністраў БССР ад 3 красавіка 1969 г. № 128. 7 жніўня 1995 году ўрад ухваліў Пастанову № 422 аб новым Статуце міністэрства, паводле якой прэзыдэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[4]. Ад сакавіка 2013 да ліпеня 2018 году намесьнікам міністра працаваў Ігар Ласіцкі[5].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Структурныя падразьдзяленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Управа арганізацыі мэдыцынскай дапамогі
- Аддзел навукі
- Юрыдычны аддзел
- Аддзел гігіены, эпідэміялёгіі і прафіляктыкі
- Управа плянаваньня і эканомікі аховы здароўя
- Аддзел прадпрымальніцкай дзейнасьці, цэнаўтварэньня і кіраваньня дзяржмаёмасьцю
- Управа бугальтарскага ўліку і справаздачнасьці
- Кантрольна-рэвізыйны аддзел
- Аддзел інвэстыцыяў, капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнай базы
- Управа кадравай палітыкі, установаў адукацыі і вонкавых сувязяў
- Аддзел мэдыцынскай тэхнікі
- Управа інфармацыйных тэхналёгіяў і справаводзтва
- Управа фармацэўтычнай інспэкцыі і арганізацыі лекавага забесьпячэньня
- Управа па ліцэнзаваньні[6]
Падведамасныя арганізацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навукова-практычныя цэнтры — 1) анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі (аг. Лясны, Менскі раён), 2) гематалёгіі і трансфузыялёгіі, 3) гігіены, 4) дзіцячай анкалёгіі і гематалёгіі (в. Лясны, Менскі раён), 5) «Кардыялёгія», 6) «Маці і дзіця», 7) мэдыцынскай экспэртызы і рэабілітацыі, 8) мэдыцынскіх тэхналёгіяў, інфарматызацыі, кіраваньня і эканомікі аховы здароўя, 9) нэўралёгіі і нэўрахірургіі, 10) отарыналярынгалёгіі, 11) псыхічнага здароўя, 12) пульманалёгіі і фтызіятрыі, 13) радыяцыйнай мэдыцыны і экалёгіі чалавека (Гомель), 14) траўматалёгіі і артапэдыі;
- Цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя;
- Прадпрыемствы «Белгіпраздароўе», «Белмэдтэхніка», «Белпат», «Белфармацыя», «Менскінтэркапс» і «Цэнтар экспэртызаў і выпрабаваньняў у ахове здароўя»;
- Установы адукацыі — Беларускі, Віцебскі, Гарадзенскі й Гомельскі мэдыцынскія ўнівэрсытэты, Беларуская мэдыцынская акадэмія пасьлядыплёмнай адукацыі, Беларускі дзяржаўны мэдыцынскі каледж;
- Лякарні — антыдопінгавая лябараторыя, дзіцячая лякарня мэдыцынскай рэабілітацыі, клінічная лякарня мэдыцынскай рэабілітацыі, клінічная стаматалягічная паліклініка, псыхіятрычная лякарня «Гайцюнішкі» (Вярэнаўскі раён, Гарадзенская вобласьць), лякарня спэлеалячэньня, тубэркулёзная лякарня «Сасноўка» (Ноўкінскі сельсавет, Віцебскі раён), шпіталь інвалідаў ВАВ «Юрцава» (Аршанскі раён, Віцебская вобласьць), цэнтар мэдыцынскай рэабілітацыі вэтэранаў і інвалідаў баявых дзеяньняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў, цэнтар мэдыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэньня, цэнтар экстранай мэдыцынскай дапамогі;
- Навуковая мэдыцынская бібліятэка;
- Мэтадычны цэнтар па вышэйшай і сярэдняй мэдыцынскай і фармацэўтычнай адукацыі;
- Газэта «Мэдыцынскі весьнік» (па-расейску: «Медицинский вестник»), часопіс «Ахова здароўя» (па-расейску: «Здравоохранение»)[7].
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- прадастаўленьне насельніцтву мэдыцынскай дапамогі, улучна зь бясплатным лекаваньнем у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя
- правядзеньне дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя насельніцтва
- фармаваньне здаровага ладу жыцьця насельніцтва
- забесьпячэньне санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва
- арганізацыя навуковых дасьледваньняў, укараненьне дасягненьняў навукі і тэхнікі ў мэдыцынскую практыку[8]
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ва ўсталяваным парадку ў межах сваёй кампэтэнцыі (пры неабходнасьці супольна зь рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня і (або) па ўзгадненьні з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) прымаць нарматыўныя прававыя акты ў галіне аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- заключаць міжнародныя дамовы ў межах сваёй кампэтэнцыі і ў парадку, усталяваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
- ствараць камісіі, рады, рабочыя або экспэртныя групы па пытаньнях, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю Мінздароўя, зацьвярджаць пастановы пра іх і склад
- ладзіць канфэрэнцыі, сэмінары, нарады, сходы і іншыя мерапрыемствы па пытаньнях, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю Мінздароўя, у тым ліку міжнародныя
- запытваць ва ўсталяваным парадку рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіраваньня, аблвыканкамы, Менскі гарвыканкам і іншыя арганізацыі наконт інфармацыі і матэрыялаў, неабходных для зьдзяйсьненьня ўскладзеных на Мінздароўе задачаў і функцыяў
- прымаць у адпаведнасьці з заканадаўствам рашэньні пра стварэньне, пераўтварэньне і скасаваньне падпарадкаваных арганізацыяў, зацьвярджаць іхнія статуты
- прадастаўляць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы пра скасаваньне або прыпыненьне дзейнасьці нарматыўных прававых актаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня па пытаньнях, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю Мінздароўя
- дэлегаваць падпарадкаваным арганізацыям функцыі арганізацыйна-тэхнічнага і інфармацыйнага характару
- рэалізоўваць іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь[8]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кіраўніцтва Структура. Міністэрства аховы здароўя.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 3 лістапада 2010 г.
- ^ Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 3 лістапада 2010 г.
- ^ Пастанова Кабінэту міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 1995 г. № 422. Бачына Валерыя Леванеўскага (30 сакавіка 2007). Праверана 19 сакавіка 2011 г.
- ^ Задержанного по подозрению в коррупции замглавы Минздрава отстранили от должности (рас.). TUT.BY (21 ліпеня 2018). Архіўная копія ад 2018-07-21 г.
- ^ Управление лицензирования (рас.) Структура и аппарат. Міністэрства аховы здароўя. Праверана 27 сьнежня 2013 г.
- ^ Подведомственные организации (рас.) Структура и аппарат. Міністэрства аховы здароўя. Праверана 27 сьнежня 2013 г.
- ^ а б Постановление Совета министров Республики Беларусь 23 августа 2000 г. № 1331 «Об утверждении положения о Министерстве здравоохранения Республики Беларусь» (рас.) Праверана 27 сьнежня 2013 г.