Юрцава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юрцава
трансьліт. Jurcava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Межаўскі
Насельніцтва: 616 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211018[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°36′29.1″ пн. ш. 30°22′6.9″ у. д. / 54.608083° пн. ш. 30.368583° у. д. / 54.608083; 30.368583Каардынаты: 54°36′29.1″ пн. ш. 30°22′6.9″ у. д. / 54.608083° пн. ш. 30.368583° у. д. / 54.608083; 30.368583
Юрцава на мапе Беларусі ±
Юрцава
Юрцава
Юрцава
Юрцава
Юрцава
Юрцава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ю́рцава[2]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 8 кілямэтраў на поўнач ад Воршы і за 1 кілямэтар на паўднёвы захад ад чыгуначнай лініі ВіцебскВорша. Празь вёску праходзіць міжнародная аўтамагістраль КоркОмск (у межах Беларусі — магістраль М1). Месьціцца на абодвух берагах ракі Скуньі. Юрцава ўваходзіць у склад Межаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае ўпамінаньне ў 1561 годзе — уласнасьць князя А. Сангушка.[3] У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце ВКЛ[4]. У XVIII стагодзьдзі маёмасьць сярэдняй шляхты.[5]

З 1787 году Юрцава ў валоданьні князя Францішка Любамірскага (1747—1819) і яго нашчадкаў. У 1820 годзе князь Канстанцін Любамірскі атрымаў у спадчыну 14 фальваркаў плошчай 40 000 дзесяцін і ў 1830 годзе, не жадаючы прымаць удзел у падаўленьні паўстаньня ў Польшчы, пакінуў вайсковую службу й стала пасяліўся ў Юрцаве, дзе да канца жыцьця будаваў палац і парк.

Ва ўласнасьці сялян Юрцава ў 1910 годзе было 358 дзесяцін зямлі.

У 1925—1931 і 1939—1960 гадах цэнтар сельсавету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 180 чалавек, 22 двары.
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 315 чалавек, 40 двароў; 1998 год — 795 чалавекі, 284 двары; 1999 год — 703 чалавекі
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 616 чалавек

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэдняя школа, дзіцячыя ясьлі-сад, бібліятэка, аптэка, пошта, рэстаран.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палацава-паркавы ансамбль.
  • Замчышча. На ўсходняй ускраіне вёскі, на правым беразе ракі Скуньі. Захаваўся роў глыбінёй 15—20 мэтраў.
  • Вайсковыя могілкі часоў Другой сусьветнай вайны. Каля шашы Менск — Смаленск пахаваныя 29 вайскоўцаў. У 1955 гдзе пастаўлены помнік — скульптура воіна.
  • Памятная шыльда падпольшчыкам. Устаноўлена ў 1976 годзе на будынку сярэдняй школы.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямецкі дасьледчык беларускага народнага мастацтва Альбэрт Іпэль (па-нямецку: Albert Ippel) у 1918 годзе вывез з царквы два абразы XVII стагодзьдзя: Апосталы Павел і Іаан, Апосталы Пётар і Варфаламей. Абразы экспанаваліся на Менскай і Віленскай выставах у 1918 годзе й захоўваліся ў Беларускім музэі ў Вільні. З 1954 году ў Нацыянальным мастацкім музэі.[7][8][9][10][11]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 76
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 110 (Д-3), 243. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
  4. ^ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  5. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84 (Д-3), 343. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  6. ^ А. М. Сементовскій, Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій . Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 131.
  7. ^ Альбэрт Іпэль. Каталог Минской областной выставки древностей и изящных изделий. — Менск: «Газэта 10-й арміі», 1918. — С. 13, №103. — 38 с.
  8. ^ Н. Ф. Высоцкая . Тэмперны жывапіс Беларусі канца XIV — XVIII стагодзьдзяў у зборы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Каталог.. — Менск: Беларусь, 1986. — С. 8, 85 — 89; № 28, 29. — 208 с. — 3000 ас.
  9. ^ Вецер Э. І. . Атрыбуцыя групы твораў жывапісу канца XVI — першай палавіны XVII ст. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі : новыя даследванні. : Зборнік артыкулаў. — Менск: Навука i тэхнiка, 1989. — С. 24 — 26.
  10. ^ Н. Ф. Высоцкая , Карповіч Т. А. . Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагодзьдзяў. Фрэска. Абраз. Партрэт.. — Менск: Беларусь, 1980. — С. 8, 65. — 316 с. — 5000 ас.
  11. ^ Н. Ф. Высоцкая . Іканапіс Беларусі XV — XVIII стагодзьдзяў. — Менск: Беларусь, 1992. — С. 12, 60, 61. — 232 с. — 12 000 ас. — ISBN 5-338-00731-2
  12. ^ МП Любомирскій, князь Констанцин Ксаверьевич / Н. Д. Чечулинъ, М. Г. Курдюмовъ. // Русскій біографическій словарь. Изданъ подъ наблюденіемъ предсѣдателя Императорского Русскаго Историческаго Общества А. А. Половцева. : даведнік. — С. Петербургъ: Издаваемый Императорскимъ Русскимъ Историческимъ Обществомъ, 1914. — Т. 10. — С. 810 — 811.
  13. ^ Русскіе портреты XVIII — XIX столѣтій / Вел. Кн. Николай Михайлович. — С. Петербургъ: Экспедиція заготовленія государственныхъ бумагъ, 1909. — Т. 5. — С. 166. — 254 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]