Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт
Grodno State Medical University.jpg
Заснаваны 9 жніўня 1958 (61 год таму)
Тып дзяржаўны
Рэктар Віктар Сьняжыцкі
Факультэтаў 6
Колькасьць пэрсаналу 306
Колькасьць студэнтаў 2000
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°42′2.7″ пн. ш. 23°49′2.2″ у. д. / 53.70075° пн. ш. 23.817278° у. д. / 53.70075; 23.817278Каардынаты: 53°42′2.7″ пн. ш. 23°49′2.2″ у. д. / 53.70075° пн. ш. 23.817278° у. д. / 53.70075; 23.817278
Горад Горадня
Вобласьць Гарадзенская
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Гарадзенскі мэдыцынскі інстытут (да 2000 году)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.grsmu.by
Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт на мапе Беларусі
Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт
Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт
Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт

Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт (ГарДМУ) — дзяржаўная вышэйшыя навучальная ўстанова. Структура мэдыцынскага ўнівэрсытэту ўключае 42 кафэдры, 6 факультэтаў. За гэтыя гады падрыхтаваныя 12 тысяч спэцыялістаў. У ВНУ навучаецца каля 2000 студэнтаў. У мэдыцынскім унівэрсытэце працуюць 306 чалавек прафэсарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку 44 дактары навук і 159 кандыдатаў навук. У 1775—1781 гадах у Горадні існавала мэдычная акадэмія. Пасьля заснаваньня ў 1958 годзе існаваў толькі лячэбны факультэт. У 1970 годзе пачало працу падрыхтоўчае аддзяленьне. Працуе цэнтральная навукова-дасьледчыцкая лябараторыя. Выдаецца навуковы часопіс Гарадзенскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту, газэта «Эскулап».

На лістапад 2011 году 10% студэнтаў зьяўляліся беларускамоўнымі пры адсутнасьці беларускамоўных групаў навучаньня і наяўнасьці гуртка вывучэньня беларускай мовы на прафэсійным узроўні, які вёў старшы выкладнік Віктар Варанец. Па-беларуску на катэдры біялёгіі выкладаў прафэсар Алесь Астроўскі. Агулам беларускай мовай валодалі каля 30 выкладнікаў, у тым ліку дэкан факультэта замежных студэнтаў Андрэй Плоцкі і дзіцячы інфэкцыяніст Уладзімер Васільеў[1].

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Філарэт (Вахрамееў) — ганаровы доктар Гарадзенскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту (ад 31 траўня 2001).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]