Васіль Жарко
Васіль Жарко | |
Віцэ-прэм’ер | |
---|---|
29 сьнежня 2016 — 18 жніўня 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь | |
5 траўня 2006 — 29 сьнежня 2016 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Віктар Рудэнка (в.а.)[1] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1956 в. Лесьнікі, Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР |
Адукацыя: | вышэйшая |
Узнагароды: |
Васіль Іванавіч Жарко (1956, в. Лесьнікі Дарагічынскага раёну Берасьцейскае вобласьці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2016—2018).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Лесьнікі Дарагічынскага раёну Берасьцейскае вобласьці Беларускай ССР у 1956 годзе. 1971—1975 — вучоба ў мэдыцынскай вучэльні ў Юрацішках. 1975—1977 — служба ў шэрагах Савецкае Арміі. Быў вайсковым фэльчарам у Арэнбургу (РСФСР). У 1977 годзе — памочнік санітарнага ўрача раённай СЭС г. Івацэвічы. 1977—1984 — студэнт Менскага дзяржаўнага мэдыцынскага інстытуту. Выдатнік аховы здароўя Беларусі. 1983—1991 — фэльчар здароўпункту пры паліклініцы №29 г. Менску, урач-інтэрн дзіцячай абласной бальніцы г. Берасьце, урач-тэрапэўт, раённы пэдыятар, загаднік аддзяленьнем Дарагічынскай раённай бальніцы. 1991—2002 — урач-інспэктар, намесьнік начальніка ўправы аховы здароўя Берасьцейскага аблвыканкаму. 2002—2003 — намесьнік галоўнага ўрача Берасьцейскай абласной дзіцячай бальніцы, дырэктар даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Санаторый „Крыніца“». 2003—2005 — генэральны дырэктар УП «Белпрафсаюзкурорт». Зь ліпеня 2005 году — выканаўца абавязкаў генэральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжу.
5 траўня 2006 году прызначаны міністрам аховы здароўя Беларусі. 29 сьнежня 2016 прызначаны віцэ-прэм’ерам Беларусі. 18 жніўня 2018 году вызвалены ад пасады Намесьніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[3].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны юбілейным мэдалём «60 год вызваленьня Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае дачку Вольгу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
- Біяграфія на сайце Міністэрства аховы здароўя (рас.)