Валеры Малашка
Валеры Малашка | |
Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
27 студзеня 2017 — 11 ліпеня 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Папярэднік: | Васіль Жарко |
Наступнік: | Уладзімер Каранік |
Міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь | |
15 сьнежня 2016 — 27 студзеня 2017 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Папярэднік: | Марыяна Шчоткіна |
Наступнік: | Ірына Касьцевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1966 (57 гадоў)![]() |
Маці: | Эмілія Аляксандраўна Малашка[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Валеры Анатольевіч Малашка (Нар.1966, Горадня) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар аховы здароўя, экс-міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1989 годзе скончыў Менскі дзяржаўны медычны інстытут. Паводле першай адукацыі ён пэдыятар. У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце (спэцыяльнасьць «дзяржаўнае кіраваньне сацыяльнай сфэрай»).
З 1989 па 2004 год Малашка працаваў па спэцыяльнасьці: анэстэзіёлягам-рэаніматолягам, намесьнікам галоўнага лекара ў лячэбных пытаньнях, галоўным лекарам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. Адным зь першых увёў у Беларусі аддзяленьне мэдрэабілітацыі для дзяцей да году.
З 2004 году Валеры Малашка быў першым намесьнікам начальніка ўпраўленьня аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкаму. З 2005 па 2009 год — начальнікам упраўленьня аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкаму. У студзені 2009 году быў прызначаны намесьнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму. У 15 сьнежня 2016 году прызначаны міністрам працы. Праз 6 тыдняў, 27 студзеня 2017 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго міністрам аховы здароўя[2].
![]() |
Не хачу сказаць, што пасада міністра працы ў нас другарадная, але, пагадзіцеся, пасада міністра аховы здароўя — найважнейшая ў любой краіне, бо гэта зьвязана са здароўем цэлай нацыі, нашага насельніцтва. Мне давялося выбіраць: ці пагадзіцца з тым, што было, ці прызнаць, што Малашка больш патрэбен у якасьці міністра аховы здароўя. Таму я прыношу свае прабачэньні, што так атрымалася, але грамадзтва лічыць, што Малашка павінен быць міністрам аховы здароўя. І я з гэтым грамадзтвам згодны | ![]() |
—Аляксандар Лукашэнка, Міністрам аховы здароўя стаў Валеры Малашка, якога месяц таму прызначалі міністрам працы, Радыё Свабода |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пяць фактаў пра доктара Валерыя Малашку, які нечакана стаў міністрам аховы здароўя, Наша Ніва, 27-01-2017
|
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
- Беларускія дактары
- Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Горадні