Гематалёгія
| Падкляса ад | унутраныя хваробы, сэрцава-судзінная мэдыцына і гематалёгія |
|---|---|
| Частка ад | унутраныя хваробы, сэрцава-судзінная мэдыцына і гематалёгія |
| Практыкуецца | гематоляг |
| Ідэнтыфікатар NCI Thesaurus | C16673 |
Гематалёгія (па-грэцку: haima, haimatos «кроў» + па-грэцку: logos «вучэньне, навука») — разьдзел нутраных хваробаў, які вывучае этыялёгію, патагенэз і клінічныя праявы захворваньняў сыстэмы крыві і распрацоўвае мэтады іх дыягностыкі, лячэньня і прафіляктыкі.
Яно ўлучае лячэньне хваробаў, якія закранаюць працэс утварэньня крыві і ейных кампанэнтаў, як то крывяныя вузы, гемаглябін, крывяныя бялкі, шпік, трамбацыты, крыяносныя судзіны, каса і мэханізм згусаньня крыві. Да такіх хваробаў могуць належаць гемафілія, сэрпападобная анэмія, крывяныя згусткі (тромбы), іншыя парушэньні згусаньня, а таксама рак крыві, сярод якіх вылучаюцца леўкоз, шматлікая міялёма і лімфома[1]. Лябараторны аналіз крыві часта ладзіцца мэдычным тэхнолягам або адмыслоўцам мэдычнай лябараторыі. Захворваньні арганізма выяўляюцца і зьменамі складу крыві, што выяўляюць дасьледаваньні крыві.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Hematology. American Medical Association. Архіўная копія ад 24.07.2020 г.
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |