Перайсьці да зьместу

Межырэч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міжэрычы»)
Межырэч
лац. Miežyreč
Царква
Царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Сельсавет: Каралінскі
Насельніцтва: 200 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1564
Паштовы індэкс: 231932
СААТА: 4226825054
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′59″ пн. ш. 24°46′18″ у. д. / 53.06639° пн. ш. 24.77167° у. д. / 53.06639; 24.77167Каардынаты: 53°3′59″ пн. ш. 24°46′18″ у. д. / 53.06639° пн. ш. 24.77167° у. д. / 53.06639; 24.77167
Межырэч на мапе Беларусі ±
Межырэч
Межырэч
Межырэч
Межырэч
Межырэч
Межырэч
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Межырэч, Міжэ́рычы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вольшыне. У складзе Каралінскага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 200 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Тулава — Ружаны.

Межырэч — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).

Традыцыйную гістарычную назву Межырэч у 1970-я гады зьмянілі на цяперашнюю афіцыйную Міжэрычы[2].

Дзеля адрозьненьня ад паселішчаў з такой жа назвай у іншых мясцовасьцяў часам насіў дадатковае азначэньне — Межырэч Літоўскі[3].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Межыреч (1553 год)[4].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Межырэч упамінаецца ў другой палове XV ст. як двор у валоданьні Нацовічаў (Нацаў), пазьней — Ільлінічаў. 3 пачатку XVI ст. паселішчам валодаў маршалак гаспадарскі В. Клочка. Ён заснаваў тут касьцёл, дзе захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай.

У 1550 годзе Межырэч упамінаецца ў крыніцах як мястэчка Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1560—1570-я гады паселішча знаходзілася ў валоданьні вялікага князя, потым зноў перайшло да Клочкаў. Праз шлюб Марыны Клочкі з ваўкавыскім судзьдзём П. Дольскім у апошняй чвэрці XVI ст. Межырэч перайшла ў валоданьне Дольскіх. З 1725 году мястэчкам валодалі князі Вішнявецкія.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Межырэч апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Межырэчы было 55 двароў, дзеяў касьцёл, працавалі расейская народная вучэльня, крама і карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Межырэч занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Межырэч абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Межырэч апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Межырэч увайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету (16 ліпеня 1954 году Межырэцкі сельсавет скасавалі). На 1998 год тут было 105 двароў, на 1999 год — 102. У 2000-я гады Межырэч атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 18 красавіка 2017 году вёску перадалі зь ліквідаванага Тулаўскага ў склад Каралінскага сельсавету[7].

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 97 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 72, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 21[8]; 1897 год — 334 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 271 чал.; 1999 год — 269 чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 200 чал.

У Межырэчы працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункг, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква Сьвятой Тройцы
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 213.
  2. ^ Шаблюк В. Міжэрычы // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 137.
  3. ^ Waclaw z Sulgostowa X. O cudownych obrazach w Polsce przenajswietszej Matki Bozej. — Kraków, 1902. S. 442.
  4. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
  5. ^ Krzywicki J. Międzyrzecz // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 377.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 (рас.)
  8. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 348.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]