Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі (Межырэч)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі
| |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Межырэч |
Каардынаты | 53°04′02″ пн. ш. 24°46′26″ у. д. / 53.06722° пн. ш. 24.77389° у. д.Каардынаты: 53°04′02″ пн. ш. 24°46′26″ у. д. / 53.06722° пн. ш. 24.77389° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Вільгельм Срока[d] |
Першае згадваньне | 1622 |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Межырэчы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рымска-каталіцкая парафія ў Межырэчы ўтварылася ў XVII ст. Першы драўляны касьцёл збудавалі ў 1622 годзе з фундацыі Войцеха Клочкі, на ўнутраную аздобу ахвяраваў грошы яго сын Мацей.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Межырэч апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1891 годзе стары драўляны касьцёл зачынілі.
У 1906—1912 гадох у Межырэчы збудавалі мураваны касьцёл паводле праекту гарадзенскага архітэктара Вільгельма Срокі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1946 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго аднавілі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з разьвітым трансэптам, 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Цэнтральная частка галоўнага фасаду вылучаецца 3-яруснай вежай-званіцай зь невысокім шатровым дахам, бакавыя дэкаруюцца зубчастымі атыкавымі сьценкамі. Тарцы трансэпта завяршаюцца франтонамі зубчастага профілю. Сьцены ўмацоўваюцца прыступкавымі контрфорсамі і праразаюцца стральчатыі аконнымі праёмамі. Другі ярус вежы і тарцы трансэпта дэкаруюцца шырокім аркатурным пасам. Галоўны і бакавы ўваходы маюць выгляд стральчатых парталаў з востраканцовымі вімпэргамі.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю. У інтэр’еры захоўваецца абраз «Маці Божая Межырэцкая» (XVII ст.)[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Школьная, 10
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 221.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.