Перайсьці да зьместу

Іслам у Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мусульмане на Беларусі»)
Мячэт у Наваградку.

Ісла́м у Беларусі — сукупнасьць культурных і гістарычных зьяваў, зьвязаных з супольнасьцямі вернікаў Беларусі, якія маюць ісламскае веравызнаньне.

Іслам на тэрыторыю сучаснае Беларусі быў першапачаткова прыўнесены татарамі-ліпкамі ў XIV—XVI стагодзьдзях, у цяперашні час мусульманская абшчына краіны таксама ўключае мусульманскіх імігрантаў. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2009 году, іслам у краіне вызнаюць каля 30 000 чалавек[1].

Татарскія могілкі ў Міры

Пэрыяд першапачатковага распаўсюджваньня ісламу на тэрыторыі сучаснай Беларусі прыпадае на 14-16 стагодзьдзі. Працэс быў заахвочаны некалькімі князямі Вялікага Княства Літоўскага, якія запрасілі татар-мусульман з Крыму і Залатой Арды для нясеньня службы па ахове дзяржаўных межаў. Ужо ў 14-м стагодзьдзі татары пераходзілі да больш «аселых» заняткаў. Да канца 16-га стагодзьдзя больш за 100 000 татараў пасяліліся на тэрыторыі сучасных Беларусі і Летувы, у іх лік уваходзілі як наёмныя ахоўнікі, так і добраахвотныя імігранты, а таксама і ваеннапалонныя татары.

Татары вызнаюць іслам суніцкага толку. Міжэтнічныя шлюбы зь беларусамі, палякамі, летувісамі і расейцамі звычайныя, але не прывялі да поўнай асыміляцыі.

Татары, якія паходзяць з розных этнічных групаў, страцілі сваю родную мову і перайшлі, галоўным чынам, на беларускую, польскую і расейскую. Аднак, у рэлігійнай практыцы ўжываецца арабская мова.

Сучасная сытуацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1994 годзе адбыўся першы ўсебеларускі кангрэс мусульманаў. У выніку было заснавана мусульманская рэлігійная супольнасьць Рэспублікі Беларусь, якую да 2005 году ўзначальваў доктар Ісмаіл Александровіч (нар. у 1929 г.), а з 2005 году — Абу-Бэкір Шабановіч (нар. у 1939 г.)

У 1997 было 23 ісламскія абшчыны, уключаючы 19 у заходніх вобласьцях Беларусі.

На 2011 г. дзейнічала 25 мусульманскіх суполак, зь іх 24 суніцкага кірунку. На ўліку стаялі 2 мусульманскія аб’яднаньні[2].

Першыя мячэты зьявіліся на тэрыторыі Беларусі на працягу 14-15 стагодзьдзяў. У 1994 быў адкрыты мячэт у Слоніме, а ў 1996 мячэт у Сьмілавічах. У ліпені 1997 у памяць аб 600-й гадавіне зьяўленьня татараў у Беларусі, адбылася цырымонія адкрыцьця мячэту ў Наваградку. У 19-м стагодзьдзі быў пабудаваны мячэт у горадзе Іўе, які лічыцца помнікам беларускай драўлянай архітэктуры. Сёньня ў Беларусі маецца 4 дзеючыя мячэты, а 5-ы будуецца. У 1997 быў закладзены падмурак для будучага мячэт ў Менску. Да сярэдзіны 2002 году ў Беларусі было 27 мусульманскіх супольнасьцяў.

Паводле дадзеных Канапацкага, Ісламская Асацыяцыя сканцэнтруе свае намаганьні на пабудове мячэту ў Менску, а таксама на рэмонце мячэту ў Сьмілавічах і мусульманскіх могілках па ўсёй краіне. Акрамя Сьмілавічаў, таксама ёсьць мячэты ў гарадах Іўе, Слоніме, і Наваградку ў Гарадзенскай вобласьці; ў Клецку ў Менскай вобласьці; і ў Відзах ў Віцебскай вобласьці.

На 2011 г. дзейнічала 5 мячэтаў[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]