Іўеўскі мячэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Іўеўскі мячэт
Іўеўскі мячэт
Іўеўскі мячэт
Краіна Беларусь
Места Іўе
Каардынаты 53°55′20.7″ пн. ш. 25°46′22.74″ у. д. / 53.922417° пн. ш. 25.7729833° у. д. / 53.922417; 25.7729833Каардынаты: 53°55′20.7″ пн. ш. 25°46′22.74″ у. д. / 53.922417° пн. ш. 25.7729833° у. д. / 53.922417; 25.7729833
Канфэсія іслам
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Іўеўскі мячэт на мапе Беларусі
Іўеўскі мячэт
Іўеўскі мячэт
Іўеўскі мячэт
Іўеўскі мячэт на Вікісховішчы

Іўеўскі мячэт — помнік архітэктуры XIX ст. у Іўі. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места, на гістарычнай Наваградзкай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мячэт. Б. Тамашэвіч, 1898 г.

Драўляны мячэт у Іўі збудавалі ў 1884 годзе з фундацыі Эльфрыды Замойскай, уладальніцы мястэчка. На грошы татараў-эмігрантаў, дасланыя ў 1922 годзе з ЗША быў адрэмантаваны мінарэт. У 1934 годзе ў мячэту была ўмацавана памятная дошка ў гонар графіні Эльфрыды Замойскай, на урачыстасці прысутнічаў яе сын Томаш.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачатковы праект храма меў рысы драўлянага мадэрну, мячэт быў узведзены са значнымі зменамі. Так будынак не быў ашаляваны, дах быў пакрыты гонтай замест бляхі, а пры ўваходзе з’явіліся сені. Атрымаўся помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне будынак з 5-граннай прыбудовай-міхрабам, накрыты шатровым дахам, у цэнтры якога 8-гранны мінарэт. Ад пачатку галоўны фасад меў галерэю на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970-я гады яе замянілі невысокім тамбурам).

Унутраная прастора падзяляецца на мужчынскую і жаночую паловы з асобнымі ўваходамі. Вялікае амаль квадратнае ў пляне памяшканьне для мужчынаў мае ўздоўж унутраная сьцяны балькон на 4 калёнках. Жаночае памяшканьне 2-яруснае[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 78

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000288