Наваградзкі мячэт
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Наваградзкі мячэт
| |
Наваградзкі мячэт
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°35′37.77″ пн. ш. 25°49′34.60″ у. д. / 53.593825° пн. ш. 25.8262778° у. д.Каардынаты: 53°35′37.77″ пн. ш. 25°49′34.60″ у. д. / 53.593825° пн. ш. 25.8262778° у. д. |
Канфэсія | Іслам |
Тып будынка | Мячэт |
Заснавальнік | Аляксандар Асановіч |
Дата заснаваньня | 1885 |
Асноўныя даты: | |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Наваградзкі мячэт | |
Наваградзкі мячэт на Вікісховішчы |
Нава́градзкі мячэ́т — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места, на гістарычнай Мячэтавай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мячэт у Наваградку ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі[1]. У 1792 годзе мясцовыя татары атрымалі ад караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага прывілей на будаваньне мячэту, які ўхваліў віленскі біскуп. Праз чатыры гады ў мячэту адбылося першае служэньне.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, мячэт працягваў дзеяць. У 1855 годзе на месцы старога мячэту на сродкі Аляксандра Асановіча, адстаўнога маёра, збудавалі новы мячэт[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 верасьня 1929 году мячэт наведаў прэзыдэнт Польскай Рэспублікі Ігнацы Масьціцкі. Да 1939 году пры мячэту працавала рэлігійная школа — мактаб. У 1945 годзе савецкія ўлады зачынілі мячэт, які перабудававалі пад жылую хату.
У 1994 годзе будынак мячэта вярнулі вернікам, пачалося аднаўленьне сьвятыні. 11 ліпеня 1997 году мячэт зноў пачаў дзеяць. Яго адкрыцьцё прымеркавалі да 600-годзьдзя пасяленьня татараў на Беларусі[3].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У яго аснове зрубны, блізкі ў пляне да квадрата аб’ём, які пераходзіць у шатровы дах зь нізкім чацьверыком і палогім 4-схільным дахам, мінарэтам з паўсфэрным завяршэньнем. Да асноўнага аб’ёму далучаецца прытвор і два бакавыя прырубы. Ашаляваныя сьцены праразаюцца вокнамі і дзьверамі, якія аздабляюцца ліштвамі, афарбаванымі ў белы колер. Верхнія ліштвы маюць кілепадобную форму, пашыраную ў ісламскай архітэктуры[4].
У мячэту была мармуровая дошка ў гонар Аляксандра Асановіча.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1915—1918 гг.
-
1931 г.
-
14 чэрвеня 1935 г.
-
9 ліпеня 1935 г.
-
1937 г.
-
травень 1937 г.
-
да 1939 г.
-
ліпень 1939 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 28
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мишкинене Галина Литовские татары (рас.) Ватаным
- ^ Мечеть (рас.) Новогрудок
- ^ Канапацкая З. Мечети татар Беларуси, Литвы и Польши: история и современность (рас.) // Мечети в духовной культуре татарского народа (XVIII в. — 1917 г.). — С. 19. — ISBN 5-94981-071-6.
- ^ Лакотка А. Бераг вандраванняў, ці адкуль у Беларусі мячэці. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 60.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000417 |