Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Нідэрляндаў па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нідэрлянды
Лягатып
Фэдэрацыя Каралеўскі нідэрляндзкі футбольны зьвяз
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Капітан Вірджыл ван Дэйк
Найбольш гульняў Вэсьлі Снэйдэр Edit this on Wikidata (134)
Найлепшы бамбардзір Мэмфіс Дэпай Edit this on Wikidata (55)
Першая гульня
Бэльгія 1:4 Нідэрлянды
(Антвэрпэн, Бэльгія; 30 красавіка 1905)
Самая буйная перамога
Нідэрлянды 11:0 Сан-Марына
(Эйндговэн, Нідэрлянды; 2 верасьня 2011)
Самая буйная параза
Нідэрлянды 2:12 Аматары Ангельшчыны
(Гаага, Нідэрлянды; 1 красавіка 1907)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 12 (упершыню: 1934)
Дасягненьні Віцэ-чэмпіёны (1974, 1978, 2010)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 11 (упершыню: 1976)
Дасягненьні Чэмпіёны (1988)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Нідэрля́ндаў па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Нідэрлянды ў міжнародных матчах па футболе. Чэмпіёны Эўропы 1988 году.

Нідэрляндзкая каманда 1905 году.

Зборная Нідэрляндаў згуляла свой першы міжнародны матч у Антвэрпэне супраць зборнай Бэльгіі 30 красавіка 1905 году. Гульцы да матчу былі адабраныя камісіяй зь пяці чалавек ад Каралеўскага нідэрляндзкага футбольнага зьвязу. Пасьля 90 хвілінаў сустрэчы лік быў роўны 1:1. З улікам, што матч ладзіўся за Кубак ван дэн Абээле, ён перайшоў у дадатковы час, падчас якога Эдзі дэ Нэвэ тройчы ўлучыў мяч у браму супернікаў, усталяваўшы вынік 4:1 на карысьць Нідэрляндаў[2]. Аднак некаторыя гісторыкі прыпісваюць адзін з гэтых галоў Вілему Гэсэлінку[3].

У 1908 годзе зборная Нідэрляндаў узяла ўдзел у сваім першым афіцыйным турніры, якім сталі летнія Алімпійскія гульні ў Лёндане. Там яны здабылі бронзавы мэдаль пасьля паразы ад Вялікабрытаніі ў паўфінале, а затым перамаглі зборную Швэцыі ў матчы за бронзу зь лікам 2:0[4]. На летніх Алімпійскіх гульнях 1912 і 1920 гадоў Нідэрлянды таксама заваявалі бронзавыя мэдалі[5][6].

Зборная Нідэрляндаў выбягае на матч чэмпіянату сьвету 1934 году.

Зборная прапусьціла першы чэмпіянат сьвету 1930 году праз высокія кошты падарожжа з Эўропы ў Паўднёвую Амэрыку[7]. Каманда ўпершыню выступіла на чэмпіянаце сьвету толькі ў 1934 годзе, дзе сустрэлася з зборнай Швайцарыі. Кік Сьміт стаў першым аўтарам голу каманды на сусьветных пяршынствах, аднак каманда была выбітая ўжо ў першым раўндзе[8]. Другі ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў 1938 годзе таксама скончыўся выбыцьцём у першым раўндзе, а гэтым разам крыўдзіцелем выступіла зборная Чэхаславаччыны[9]. Па Другой сусьветнай вайне зборная Нідэрляндаў кваліфікавалася толькі на два міжнародныя турніры да 1970-х гадоў. Аднак, двойчы гэта былі летнія Алімпійскія гульні ў 1948 і 1952 гадах.

Татальны футбол

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1970-х гадах каманда ўзяла на ўзбраеньне стратэгію татальнага футболу, распрацаваную футбольным клюбам «Аяксам». Зборная Нідэрляндаў значна спрагрэсавала, дакрочыўшы да двух фіналаў чэмпіянату сьвету ў 1970-я гады. Карлус Албэрту, капітан бразыльскай зборнай, узгадваў, што нідэрляндзкая каманда была адзінай, якая рабіла нешта інакш чым іншыя[10].

Гульцы зборнай Нідэрляндаў перад фіналам чэмпіянату сьвету 1974 году.

На чэмпіянаце сьвету 1974 году зборная перамагла ў другім групавым раўндзе зборныя Бразыліі і Аргентыны, трапіўшы ў фінал чэмпіянату сьвету ўпершыню ў сваёй гісторыі. Аднак там яны сустрэліся з зборнай Заходняй Нямеччыны ў Мюнхэне. Не зважаючы на тое, што «аранжавыя» выйшлі наперад 1:0 дзякуючы голу з пэнальці Ёгана Нээскенса, яшчэ да таго, як які-небудзь нямецкі гулец дакрануўся да мяча. Аднак пазьней рэалізаваны пэнальці Паўля Брайтнэра і пераможны гол Герда Мюлера прынесьлі перамогу немцам[11]. На чэмпіянаце Эўропы 1976 году зборная ўпершыню дасягнула фінальнай часткі турніру, аднак у паўфінале нідэрляндцы саступілі ў дадатковы час зборнай Чэхаславаччыны[12], але ў матчы за трэці радок здолелі рэабілітавацца, адолеўшы ў дадатковы час гаспадароў з зборнай Югаславіі[13].

У 1978 годзе зборная Нідэрляндаў кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету ў Аргентыне. Ёган Кройф адмовіўся браў удзел у турніры пасьля спробы ягонага выкраданьня разам зь сям’ёю ў іхным доме ў Барсэлёне. Ён паставіў бясьпеку і дабрабыт сям’і вышэй за футбол[14]. Вілем ван Ганэгем таксама адмовіўся гуляць пасьля таго, як ягоны партнэр па АЗ Гуга Говэнкамп мусіў сысьці з каманды, а сам ван Ганэгем пасварыўся з трэнэрам зборнай аўстрыйцам Эрнстам Гапэлем. Аднак, у складзе ўсё яшчэ былі гуліцы з папярэдняга чэмпіянату, як то Ян Ёнгблюд, Роб Рэнсэнбрынк, Ёган Нээскенс, Вім Сюўрбіер і Руўд Кроль[15]. Пасьля таго як каманда заняла другое месца ў сваёй групе, саступіўшы зборнай Пэру, яны перамаглі зборныя Аўстрыі і Італіі, прасунуўшыся ў фінал, дзе іх чакала зборная Аргентыны. Пасьля спрэчнага пачатку, калі аргентынцы паставілі пад пытаньне гіпс на запясьці Рэнэ ван дэ Керкгофа, матч перайшоў у дадатковы час, дзе эўрапейская каманда зазнала паразу зь лікам 1:3 пасьля двух галоў Марыё Кэмпэса і Даніеля Бэртоні[16]. Чэмпіянат Эўропы 1980 году стаў апошнім турнірам, на які кваліфікавалася каманда татальнага футболу. Не зважаючы на пашыраны фармат турніру, зборная не дала рады, каб выйсьці з групы, заняўшы месца ніжэй за зборную Чэхаславаччыны ў розьніцы галоў[17].

Вэтэраны, як то Кроль і Рэнсэнбрынк, завяршылі свае кар’еры, а зьмена пакаленьня апынулася хібнай. У выніку зборная прапусьціла чэмпіянат сьвету 1982 году ў Гішпаніі, чэмпіянат Эўропы 1984 году ў Францыі і чэмпіянат сьвету 1986 году ў Мэксыцы.

Каманда пераможцаў чэмпіянату Эўропы 1988 году.

Рынус Міхэльс вярнуўся разам з тэхнічным асыстэнтам Нолем дэ Ройтэрам, каб ачоліць каманду перад чэмпіянатам Эўропы 1988 году, які ладзіўся ў Заходняй Нямеччыне. Пасьля паразы 0:1 у першым групавым матчы супраць зборная СССР, нідэрлянды перамаглі зборную Ангельшчыны зь лікам 3:1, дзякуючы хет-трыку Марка ван Бастэна, і выгулялі зборную Ірляндыі зь лікам 1:0. У паўфінале ван Бастэн загнаў мяч у браму гаспадароў на 89-й хвіліне, выбіўшы з турніру нямецкую каманду[18]. Зборная Нідэрляндаў выйграла фінал, адолеўшы зборную СССР дзякуючы галам Руўда Гуліта і ван Бастэна. Гэта была першая буйная перамога нацыянальнай зборнай краіны ў гісторыі[19].

Зборная была адным з фаварытаў на чэмпіянаце сьвету 1990 году[20], але там яны толькі двойчы загналі галы цягам групавога этапу. Тым ня менш, «аранжавыя» выйшлі з групы з трэцяга радку, але ня далі рады ў матчы супраць зборнай ФРН[18]. Каманда дасягнула паўфіналу на чэмпіянаце Эўропы 1992 году ў Швэцыі. Там нідэрляндцы былі выбітыя будучымі чэмпіёнамі зборнай Даніі пасьля таго, як Пэтэр Шмэйхэль адбіў удар ван Бастэна ў сэрыі пэнальці[21]. Гэта быў апошні буйны турнір ван Бастэна, які неўзабаве атрымаў цяжкую траўму шчыкалаткі і ўрэшце завяршыў кар’еру ў 30 гадоў у 1995 годзе. Гэта таксама быў апошні турнір для Рынуса Міхэльса. Дык Адвакаат заняў месца Міхэльса з умовай, што наступным годам яго заменіць Ёган Кройф[22]. Пасьля таго як перамовы паміж Кройфам і футбольным зьвязам праваліліся, Адвакаат застаўся галоўным трэнэрам на чэмпіянат сьвету 1994 году[23]. Галоўнай зоркай нідэрлянцаў таго турніру быў Дэніс Бэргкамп, але каманда дакрочыла толькі да чвэрцьфіналу, дзе саступіла зборнай Бразыліі.

Наступным трэнэрам каманды стаў Гуўс Гідынк. Пад ягоным кіраўніцтвам каманда двойчы выбыла з турніраў пасьля сэрыі пэнальці. Гэтак, на чэмпіянаце Эўропы 1996 году яны былі выбітыя ў чвэрцьфінале французамі, а праз два гады на сусьветным першынстве няўдача напаткала «аранжавых» у паўфінале з Бразыліяй. Наступнік Гідынка Франк Райкаард таксама зазнаў паразу з зборнай у сэрыі пэнальці, прагуляўшы ў паўфінале хатняга чэмпіянату Эўропы 2000 году зборнай Італіі. На чэмпіянат сьвету 2002 году каманда наагуля ня трапіла.

Чэмпіянаты сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1930 — ня брала ўдзелу
  • 1934 — ⅛ фіналу
  • 1938 — ⅛ фіналу
  • 1950 — ня брала ўдзелу
  • 1954 — ня брала ўдзелу
  • 1958 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1962 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1966 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1970 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1974 — другое месца
  • 1978 — другое месца
  • 1982 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — ⅛ фіналу
  • 1994 — чвэрцьфінал
  • 1998 — чацьвертае месца
  • 2002 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2006 — ⅛ фіналу
  • 2010 — другое месца
  • 2014 — трэцяе месца
  • 2018 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2022 — чвэрцьфінал
  • 2026 — ⅟₁₆ фіналу

Чэмпіянаты Эўропы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1960 — ня брала ўдзелу
  • 1964 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1968 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 — трэцяе месца
  • 1980 — групавы этап
  • 1984 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — чэмпіён
  • 1992 — паўфінал
  • 1996 — чвэрцьфінал
  • 2000 — паўфінал
  • 2004 — паўфінал
  • 2008 — чвэрцьфінал
  • 2012 — групавы этап
  • 2016 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2020 — ⅛ фіналу
  • 2024 — паўфінал
  1. ↑ https://www.onsoranje.nl/nieuws/nederlands-elftal-mannen/82662/xavi-hern%C3%A1ndez-nieuwe-bondscoach-nederlands-elftal-m
  2. ↑ Netherlands: Full "A" internationals (1905–1910). International Federation of Football History & Statistics. Праверана 15.05.2010 г. Архіўная копія ад 03.04.2012 г.
  3. ↑ Joshua, Rick (21.09.2017) Willem Hesselink: The original "Mr. Bayern" Праверана 24.04.2019 г. Архіўная копія ад 24.04.2019 г.
  4. ↑ The fourth Olympiad London 1908. la84foundation.org. Праверана 30.12.2008 г. Архіўная копія ад 27.09.2007 г.
  5. ↑ Aarhus, Lars (26.06.2008) Games of the V. Olympiad. RSSSF. Праверана 11.02.2019 г. Архіўная копія ад 11.07.2022 г.
  6. ↑ Games of the VII. Olympiad. RSSSF (29.10.2015). Праверана 11.02.2019 г. Архіўная копія ад 01.07.2016 г.
  7. ↑ FIFA World Cup – Classic Moments from FIFA World Cup History. FIFA. Праверана 14.06.2009 г. Архіўная копія ад 26.04.2006 г.
  8. ↑  Fielder, Robert The Complete History of the World Cup. — Kindle Edition, 2018.
  9. ↑ Czechoslovakia – Netherlands. FIFA. Праверана 19.02.2019 г. Архіўная копія ад 03.10.2015 г.
  10. ↑ Tactics: Were Holland 1974 the last true innovators?. Football Further (14.07.2010). Архіўная копія ад 02.07.2015 г.
  11. ↑ The greatest World Cup tragedies: Holland 1974. The Score (06.06.2014). Праверана 06.06.2014 г. Архіўная копія ад 06.06.2014 г.
  12. ↑ Czechoslovakia rain on Dutch parade. UEFA (03.10.2003). Праверана 12.03.2019 г. Архіўная копія ад 03.04.2019 г.
  13. ↑ Dutch edge third-place thriller. UEFA (03.10.2003). Праверана 12.03.2019 г. Архіўная копія ад 03.04.2019 г.
  14. ↑ Doyle, Paul. Kidnappers made Cruyff miss World Cup // The Guardian, 16.04.2008 г. Архіўная копія ад 05.12.2013 г.
  15. ↑ The Squad Праверана 22.03.2019 г. Архіўная копія ад 13.04.2009 г.
  16. ↑ Hersey, Will (14.06.2018) Remembering Argentina 1978: The Dirtiest World Cup Of All Time Праверана 11.02.2019 г. Архіўная копія ад 28.08.2020 г.
  17. ↑ Barreca, Vincenzo La storia degli Europei – 1980 Germania Ovest // Calcio 2000. — 12.1999. — С. 54.
  18. 1 2 Cheeseheads vs Krauts": 30 Years of Enmity. Ajax-USA.com (14.06.2004). Праверана 22.06.2006 г. Архіўная копія ад 30.03.2010 г.
  19. ↑ Van Basten ends Dutch wait. UEFA (05.10.2003). Праверана 19.03.2019 г. Архіўная копія ад 02.09.2018 г.
  20. ↑ WORLD CUP NOTES. Associated Press (01.06.1990). Праверана 24.03.2019 г. Архіўная копія ад 23.07.2014 г.
  21. ↑ Schmeichel helps Denmark down Netherlands. UEFA (05.10.2003). Праверана 19.03.2019 г. Архіўная копія ад 27.03.2019 г.
  22. ↑ Lovejoy, Joe. Football: Dutchman for whom winning is losing: If Dick Advocaat's team beat England in Wednesday's World Cup tie he will still lose his job. Joe Lovejoy met him // The Independent, 09.10.1993 г. Архіўная копія ад 18.06.2022 г.
  23. ↑ Goff, Steven. Some Dutch Unhappy Cruyff Out of Picture // The Washington Post, 24.01.1994 г. Архіўная копія ад 02.11.2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]