Макшанская мова
Макшанская мова | |
мокшень кяль | |
Файл:Moksha latin alphabet 1930.jpg, Mokshan numbers.jpg | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Мардовія |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладыя адзнакі ў межах 400-500 тыс. чал. |
Клясыфікацыя | Уральская сям'я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | рэспубліцы Мардовія (Расея)[1] |
Дапаможная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][2] |
Пісьмо | кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | mdf |
ISO 639-2(Т) | mdf |
ISO 639-3 | mdf |
Макша́нская мова — фіна-вугорская мова мардоўскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскіх моваў, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ мокша.
Распаўсюджаная на захадзе рэспублікі Мардовія, у суседніх рэґіёнах (Ніжагародзкая, Ульянаўская, Пензенская, Разанская вобласьці, рэспубліка Чувашыя), а таксама ў асобных раёнах Арэнбурскае й Тамбоўскае вобласьцяў, рэспублік Татарстан і Башкартастан, Сыбіры.
Колькасьць носьбітаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць носьбітаў макшанскае і эрзянскае мовы вылічыць і ўстанавіць дакладна вельмі цяжка з нагоды вузка распаўсюджанай этнічнае самасьвядомасьці сярод макшанаў і эрзянаў і традыцыйнасьці ўжываньня ў стаўленьні адначасова да двух народаў разам этноніму «мардва». Часта макшане й эрзяне ўказваюць сваю нацыянальнасьць як мардва, а сваю размоўную мову як мардоўскую (перапісы насельніцтва Расеі 2002 і 2010 гадоў).
У 2002 годзе пры перапісе насельніцтва Расеі прыкладна 610 000 чалавек[3] указалі сваё валоданьне мардоўскай, макша-мардоўскай і эрзя-мардоўскай мовамі. Паводле перапісу насельніцтва Расеі 2010 году прыкладна 390 000 чалавек указалі валоданьне мардоўскай мовай, зь іх толькі 2025 чалавек указалі валоданьне макшанскай[4].
Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО[5].
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя запісы на мардоўскіх мовах адносяцца да канцу 17 ст., яны былі выкананы галяндзкім вандроўнікам Нікаляасам Вітсэнам. У сярэдзіне 19 ст. у выдадзеных макшанскіх і эрзянскай ґраматыках ужываўся лацінскі альфабэт, які засноўваўся на фанэтычным прынцыпе.
У 1930 гадох на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі быў уведзены агульны лацінскі альфабэт для макшанскае й эрзянскае моваў, які пазьней быў заменены на кірылічны.
Сучасны макшанскі альфабэт зацьверджаны ў 1927 годзе, ён поўнасьцю аналяґічны эрзянскаму. Раней ў часы Расейскае імпэрыі, а таксама пры рэформах ґрафікі пры СССР у альфабэт дадаваліся дадатковыя літары, якія пазьней былі скасаваны.
Сучасны макшанскі альфабэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж |
З з | И и | Й й | К к | Л л | М м | Н н | О о |
П п | Р р | С с | Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц |
Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь | Э э | Ю ю |
Я я |
Дыялекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Макшанская мова падзяляецца на 5 дыялектаў: заходні, паўднёва-ўсходні, пераходны дыялект паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім, цэнтральны дыялект і зьмяшаныя гаворкі.
- Заходні (зубу) дыялект — распаўсюджаны на крайнім захадзе Мардовіі, у Зубава-Палянскім і часткова ў Тарбееўскім раёнах.
- Зьмяшаныя гаворкі — распаўсюджаныя ў раёнах цеснага кантактаваньня макшанаў з эрзянамі і сярод макшанскае меншасьці ў іншых рэґіёнах Расеі.
- Паўднёва-ўсходні — распаўсюджаны ў цэнтральнай частцы поўдня Мардовіі.
- Пераходны дыялект — распаўсюджаны на захад ад цэнтру рэспублікі, паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім дыялектамі.
- Цэнтральны дыялект — распаўсюджаны на поўначы і значнай частцы цэнтру рэспублікі.
Грамадзкае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Макшанская мова зьяўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі Мардовія нароўні з эрзянскай і расейскай мовамі. Макшанская мова мова выкладаецца ў некаторых школах Мардовіі як навучальны прадмэт зь першае да адзінаццатае клясы, таксама вядзецца навучальны працэс на мове ў некаторых школах зь 1 па 4 клясы.
На макшанскай мове выдаецца ґазэта «Мокшень правда», а таксама часопісы «Мокша» і «Якстерь тяштеня».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Канстытуцыя рэспублікі Мардовія, глава 1, артыкул 12
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Распространенность владения языками (кроме русского). Перапіс насельніцтва Расеі, 2002 г. (рас.)
- ^ Перапіс насельніцтва Расеі 2010 г.
- ^ UNESCO Atlas of the World’s Languages in Danger (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію макшанскай мовай |