Мурамская мова
Выгляд
| Мурамская мова | |
| саманазва не захавалася | |
| Ужываецца ў | Расеі (колішні арэал) |
|---|---|
| Рэгіён | Уладзімерская вобласьць |
| Колькасьць карыстальнікаў | 0 чал. |
| Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | — |
| Рэгулюецца | — |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(Б) | — |
| ISO 639-2(Т) | — |
| SIL | — |
Му́рамская мова — мёртвая фіна-вугорская мова фіна-валжанскае ґрупы, на якой размаўляла фіна-вугорскае племя мурама, што жыло ў цэнтральнай частцы Расеі (Уладзімерская вобласьць). Мажліва, мяшчэрская мова была блізкай да эрзянскае ды макшанскае моваў. Апошнія носьбіты зьніклі прыкладна ў Х-ХІІ ст. у выніку асыміляцыі мурамы племем вяцічаў.

На цяперашні момант некаторыя энтузіясты прадпрымаюць намаганьні па аднаўленьні мовы, апісаньні граматычнага ладу мовы і стварэньні мурамска-расейскіх і расейска-мурамскіх слоўнікаў, для чаго прыцягваюцца матэрыялы заходніх дыялектаў макшанскае мовы, паўночных і паўночна-заходніх дыялектаў эрзянскае мовы, а таксама досьвед параўнальна-гістарычнае лінгвістыкі зь іншымі фіна-вугорскімі мовамі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Энтузиаст реконструирует язык „финно-угорского Люксембурга” (рас.) Finugor Праверана 26 сьнежня 2013 г.