Горнамарыйская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Горнамарыйская мова
Мары йӹлмӹ
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Марый Эл
Колькасьць карыстальнікаў 23 062 чал.[1]
Клясыфікацыя Уральская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў рэспубліцы Марый Эл (Расея)[2]
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 6b Пад пагрозай[d][3]
Пісьмо кірыліца і Hill Mari alphabet[d]
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т)
ISO 639-3 mrj
SIL mrj

Го́рнамары́йская мова — фіна-волская мова фіна-вугорскае галіны ўральскіх моваў, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ горныя марыйцы.

Горнамарыйская мова распаўсюджаная ў трох заходніх раёнах рэспублікі Марый Эл (Кілемарскі, Горнамарыйскі і Юрынскі), а таксама ў Васкрасенскім і Яранскім раёнах Ніжагародзкае вобласьці.

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знакі цішце.

Першапачаткова марыйцы ўжывалі ў якасьці пісьмовасьці асаблівыя знакі, што называліся цішце́. Гэтыя знакі ўжываліся пры бытавых патрэбах да пачатку ХХ ст.

Кірылічная пісьмовасьць для мовы ўпершыню зьявілася ў XVI ст. у місіянэрскіх мэтах, але першай дакумэнтальна зафіксаванай кірылічнай марыйскай пісьмовасьцю зьяўляецца пісьмовасьць «Сочиненій принадлежащихъ къ грамматикѣ черемисскаго языка», якія былі выдадзены ў 1775 годзе. У 1837 годзе выйшла «Черемисская грамматика», у якой ужываўся шэраг дыґрафаў для абазначэньня спэцыфічных марыйскіх гукаў.

У 1871 годзе, на 2 гады раней за луговамарыйскую, выйшаў горнамарыйскі лемантар, альфабэт якога амаль поўнасьцю супадае з існым. У 1930 гады на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі быў ажыцьцяўлены пераход пісьмовасьці на лацінскую аснову, але ў 1938 годзе была вернута кірыліца.

Сучасны кірылічны горнамарыйскі альфабэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а Ӓ ӓ Б б В в Г г Д д Е е Ё ё
Ж ж З з И и Й й К к Л л М м Н н
О о Ӧ ӧ П п Р р С с Т т У у Ӱ ӱ
Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы
Ӹ ӹ Ь ь Э э Ю ю Я я

Дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горнамарыйская мова падзяляецца на 4 гаворкі.

  • Вілаватаўская
  • Емангаская
  • Кузьняцоўская
  • Яласаўская

Грамадзкае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горнамарыйская мова зьяўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі Марый Эл нароўні з луговамарыйскай і расейскай мовамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Перапіс насельніцтва Расеі 2010 г.
  2. ^ Канстытуцыя рэспублікі Марый-Эл, артыкул 15
  3. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]