Кільдзінская саамская мова
| Кільдзінская саамская мова | |
| Кӣллт са̄мь кӣлл | |
| Ужываецца ў | Расеі |
|---|---|
| Рэгіён | Цэнтар Мурманскае вобласьці (Кольская паўвыспа) |
| Колькасьць карыстальнікаў | 353 чалавекі[1] |
| Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | — |
| Рэгулюецца | — |
| Статус: | 8б амаль вымерлая[d] |
| Пісьмо | кірыліца[2] |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(Б) | smi |
| ISO 639-2(Т) | smi |
| ISO 639-3 | sjd |
| SIL | sjd |
Кі́льдзінская саа́мская мо́ва — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць саамы ў цэнтральнай частцы Кольскае паўвыспы, у расейскіх паселішчах Варзіна, Варонье і Лавозера.
Паводле Ўсерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году носьбітаў кільдзінскае саамскае мовы налічвалася 353 чалавекі, у 2007 годзе (зьвесткі Ethnologue[3]) — прыкладна 500. Агульная колькасьць кільдзінскіх саамаў склала прыкладна 1000 чалавек.
Часам да кільдзінскае саамскае мовы адносяць акала-саамскую як яе дыялект.
Характарыстыка мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Напрыканцы XIX стагодзьдзя пачалося выданьне кнігаў на кільдзінскай саамскай мове кірылічным альфабэтам. У 20-ых і 30-ых гадох XX стагодзьдзя кільдзінскія саамы на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі карысталіся лацінскім альфабэтам, які ў 1937 годзе быў зноў заменены на кірыліцу. Але навучаньне на новым альфабэце не пачалося праз пачатак сталінскіх рэпрэсіяў. Сучасны альфабэт для кільдзінскае саамскае мовы ўведзены ў 1982 годзе.
Сучасны выгляд кільдзінскага саамскага альфабэту[4].
| А а | Ӓ ӓ | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё |
| Ж ж | З з | Һ һ | И и | Й й | Ҋ ҋ | К к | Л л |
| Ӆ ӆ | М м | Ӎ ӎ | Н н | Ӊ ӊ | О о | П п | Р р |
| Ҏ ҏ | С с | Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч |
| Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь | Ҍ ҍ | Э э | Ӭ ӭ |
| Ю ю | Я я |
Грамадзкае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У цяперашнія часы мова разьвіваецца дзякуючы міжнароднаму саамскаму супрацоўніцтву.
У некаторых школах сяла Лавозера й Лавозерскага раёну Мурманскае вобласьці мова вывучаецца як прадмэт, таксама мова вывучаецца ў Лавозерскай прафэсійнай вучэльні.
У 1985 годзе пад рэдакцыяй Рымы Куруч выдадзены вялікі кільдзінска-саамска-расейскі слоўнік. З 2003 году ў Мурманскай вобласьці працуе радыё на кільдзінскай саамскай мове. У сакавіку 2011 году ў інкубатары Вікіпэдыі адкрыўся моўны разьдзел на гэтай мове.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Насельніцтва Расейскае Фэдэрацыі паводле валоданьня мовамі. Усерасейскі перапіс насельніцтва 2010 году (рас.)
- ↑ Rießler M. Kildin Saami (анг.) // The Oxford Guide to the Uralic Languages / M. Bakró-Nagy, J. Laakso, E. Skribnik — 1 — OUP, 2022. — P. 219. — 20 p. — ISBN 978-0-19-182151-6, 978-0-19-876766-4 — doi:10.1093/OSO/9780198767664.003.0013
- ↑ Saami, Kildin. A language of Russian Federation (Europe), Ethnologue (анг.)
- ↑ Мовы народаў Расеі ў інтэрнэце — Альфабэт саамскае мовы (кільдзінскі дыялект) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію [[:m:incubator:Wp/sjd:|Код мовы не распазнаны шаблёнам! мовай кільдзінскай саамскай]] |
- Кільдзінскі саамскі слоўнік Рымы Куруч (рас.)
- Kildin Saami Vocabulary by Michael Rießler (анг.)
- Kola Saami Documentation Project (KSDP) Куэлнэгк нёарк са̄мь кӣлэ кӣлтидтӭй я о̄ллмэ я̄л уххцей документация (рас.)
- Антонова А. А., Э. Шеллер 2021: Саамско-русский и Русско-саамский словарь (около 16000 слов). Тромсё
