Перайсьці да зьместу

Кемі-саамская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кемі-саамская мова
Ужываецца ў Фінляндыі
Рэгіён Ляпляндыя
Колькасьць карыстальнікаў вымерла
Клясыфікацыя Уральская сям’я
 Фіна-вугорская галіна
  Саамская група
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Рэгулюецца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т)
ISO 639-3 sjk
SIL sjt

Ке́мі-саа́мская мова — адна з саамскіх моваў, якая ў нашыя часы ня мае носьбітаў і зьяўляецца мёртвай мовай. Зьяўлялася адной з самых паўднёвых па тэрыторыі распаўсюджаньня саамскіх моваў — яе носьбіты пражывалі ў навакольных паселішчах каля гораду Куўсама(uk) ў Фінляндыі, на самых паўдзёных ускраінах Ляпляндыі.

Носьбіты кемі-саамскае мовы вымерлі прыкладна 100 гадоў таму.

Характарыстыка мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Муніцыпалітэт Куўсама — мясцовасьць колішняга распаўсюду кемі-саамскае мовы

Кемі-саамская мова зьяўлялася комплексам лякальных саамскіх гаворак, якія былі часткай дыялектнага кантынуўму паміж інары-саамскай і колта-саамскай мовай. Розныя кемі-саамскія гаворкі былі падобнымі на інары-саамскую альбо на колта-саамску ў залежнасьці ад іх геаґрафічнага разьмешчаньня.

Гісторыя вывучэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кемі-саамская мова пакінула пасьля сябе мала пісьмовых помнікаў. У 1673 годзе швэдзкім дасьледчыкам Ёганэсам Шэфэрусам у кнізе «Lappland» са словаў мясцовага саама Оляфа Сірма былі зафіксаваны два ёйкі(en) — своеасаблівыя традыцыйныя саамскія песьні.

У 1829 годзе пасьля наведваньня вёсак Сомпіё й Куолаярві швэдзкім дасьледчыкам Ляпляндыі Якабам Фэльманам быў складзены слоўнік мовы. Захаваўся пераклад малітвы «Ойча наш» на кемі-саамскай мове.