Перайсьці да зьместу

Эрзя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрзя
эрзя
Агульная колькасьць 57 008[1]
Рэгіёны пражываньня

Расея:

  • Мардовія Мардовія
  • Чувашыя
  • Ніжагародзкая вобласьць
  • Пензенская вобласьць
  • Уладзімерская вобласьць
  • Іванаўская вобласьць
  • Кастрамская вобласьць
  • Разанская вобласьць
  • Ульянаўская вобласьць
  • Алтайскі край
  • Самарская вобласьць
  • Саратаўская вобласьць
  • Сьвярдлоўская вобласьць
  • Тамбоўская вобласьць
  • Арэнбурская вобласьць
  • Татарстан
Мовы эрзянская, расейская
Рэлігіі праваслаўе, малаканства, лютэранства
Блізкія этнасы мокша, марыйцы, мяшчора, мера, мурама
Эрзянкі Пензенскай вобласьці на сьвяце «Раськень Озкс»

Э́рзя (па-эрзянску: эрзят) — этнічная група мардвы. Мова — эрзянская мардоўскай групы фіна-валжанскай падгаліны фіна-вугорскай галіны ўральскай сям’і. Эрзя пражываюць у басэйне рэк Мокшы і Суры, а таксама Волгі і Белай.

Эрзя адносяць да беламора-балтыйскага варыянту эўрапэоіднай расы, да якога адносяцца таксама большасьць балтыйскіх фінскамоўных народаў і частка комі-зыранаў.

Існуюць розныя меркаваньні што да зьяўленьня народнасьці эрзя: альбо больш як паўтары тысячы таму паўстаў агульны мардоўскі народ, які ў сярэдзіне ці ў канцы I тысячагодзьдзя н. э. падзяліўся на мокшаў і эрзяў; альбо мокша і эрзя былі падзеленыя адпачатку, і ніколі не суіснавалі як адзіны народ; альбо ў VI—VII стагодзьдзях асобныя культуры эрзя і мокша аб’ядналіся ў агульнамардоўскую, якая зноў падзялілася ў пачатку II тысячагодзьдзя[2].

  1. ^ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/Documents/Vol4/pub-04-01.pdf
  2. ^ Вихляев В. И. Могильники мордвы III-V вв. и проблема единства древней культуры // Поволжская археология. — Казань, Татарстан: Фэн, 2017. — № 1 (19). — ISSN 2500-2856.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]