Эрзянь Мастор (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрзянь Мастор
Тып 2 разы ў месяц
Фармат 1 друкаваны ліст
Выдавец Мардоўскі рэспубліканскі грамадзкі Фонд выратаваньня эрзянскай мовы
Галоўны рэдактар Яўген Чацьвяргоў
Рэдактар Аляксандр Шаронаў[d], Марызь Кэмаль, Yevgeny Chetvergov[d] і Larina I. Tatyana[d]
Заснаваная 1994
Мова эрзянская і расейская мова
Штаб-кватэра 430000 Саранск, вул. Камуністычная, д. 33, кор. 3, кім. 113
Наклад 2000
Афіцыйны сайт «Эрзянь Мастор»
Эрзянь Мастор у Вікісховішчы
Выдаўцы газэты «Эрзянь Мастор»

«Эрзянь Мастор» (па-беларуску: «Краіна Эрзян») — незалежная грамадзка-палітычная эрзянская газэта, якая выдаецца ў Саранску. Публікацыі газэты выходзяць на эрзянскай і расейскай мовах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваная ў верасьні 1994 году Мардоўскім рэспубліканскім грамадзкім Фондам выратаваньня эрзянскай мовы імя Анатоля Рабава (першапачатковая назва фонду). Галоўны рэдактар газэты «Эрзянь Мастор» Яўген Чацьвяргоў. За 14 гадоў выхаду газэты ў сьвет «Эрзянь Мастор» палюбілі за шчырасьць і аб'ектыўнасьць у асьвятленьні нацыянальных пытаньняў, а таксама за адданасьць сваім традыцыям.

30 чэрвеня 2009 году Вярхоўны суд Рэспублікі Мардовіі вырашыў: заява пракурора РМ аб спыненьні дзейнасьці незалежнай грамадзка-палітычнай газэты «Эрзянь Мастор» пакінуць без задавальненьня. Судовы працэс па зачыненьні газэты «Эрзянь Мастор» доўжыўся амаль 2 гады, з 23 ліпеня 2007 году.[1] Аднак пракурор падаў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд Расейскай Фэдэрацыі ў г. Маскве. 25 жніўня Вярхоўны суд адмовіў мардоўскім уладам у іх пазове па зачыненьні эрзянскай незалежнай газэты.[2]

Тэматыка публікацыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная тэматыка публікацыяў газэты: праблемы захаваньня эрзянскай мовы і літаратуры, прапаганда культуры фіна-вугорскіх народаў, нацыянальная палітыка, гісторыя і рэлігія. Шматлікія чытачы газэты жывуць далёка ў дыяспарах, тым самым адарваныя ад гістарычнай Радзімы, і менавіта «Эрзянь Мастор» дзеліцца сьвежай інфармацыяй аб падзеі, якія адбываюцца ў Мардовіі і месцах кампактнага пражываньня эрзян.

Акрамя гэтага, у матэрыялах газэты адлюстроўваюцца аналітычныя матэрыялы па стане эрзянскай і макшанскай моваў, і мэтадаў захаваньня і нацыянальнай ідэнтыфікацыі дадзеных народаў.

Карэспандэнты і супрацоўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэдакцыя газэты складаецца з уласных карэспандэнтаў з розных куткоў краіны: як глухіх і далёкіх, так і буйных гарадоў, такіх як Масква і Санкт-Пецярбург. «Эрзянь Мастор» актыўна супрацоўнічае з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў фіна-вугорскага сьвету (Марый Эл, Комі, Удмуртыі, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі і шматлікіх іншых гістарычных фіна-вугорскіх рэгіёнаў Расеі, а таксама Эстоніі, Фінляндыі і Вугоршчыны).

Рэгіёны распаўсюджваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Газэта распаўсюджваецца мэтадам «сеткавай падпіскі» на тэрыторыі Расеі, у месцах кампактнага пражываньня эрзянскага насельніцтва:

Фінансаваньне газэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Газэта «Эрзянь Мастор» выдаецца на грамадзкіх пачатках, таму патрабуецца ў матэрыяльнай дапамозе. Выданьне не фінансуецца органамі ўлады Мардовіі з-за апазыцыйнай крытыкі ў рашэньні нацыянальных пытаньняў у рэспубліцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]