Церская саамская мова
| Церская саамская мова | |
| saa´mekiill, тарьй кӣлл | |
| Ужываецца ў | Расеі |
|---|---|
| Рэгіён | Паўдзёны ўсход Мурманскае вобласьці (Кольская паўвыспа) |
| Колькасьць карыстальнікаў | некалькі жыхароў былога сяла Ёканьга |
| Клясыфікацыя | Уральская сям’я Фіна-вугорская галіна Саамская група |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | — |
| Рэгулюецца | — |
| Статус: | 8б амаль вымерлая[d][1] |
| Пісьмо | кірыліца[2] |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(Б) | smi |
| ISO 639-2(Т) | smi |
| ISO 639-3 | sjt |
| SIL | sjt |
Це́рская саа́мская мова — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць 2 чалавекі (зьвесткі 2010 году) з 100 церскіх саамаў. У 2004 годзе на церскай саамскай размаўлялі 10 чалавек[3].
Церскія саамы пражываюць на ўсходзе Кольскае паўвыспы, у раёне гораду Астраўной(be).
Характарыстыка мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Церская саамская мова ня мае стандартызаванае пісьмовасьці, але некаторыя энтузіясты, што займаюцца разьвіцьцём Вікіпэдыі на гэтай мове, ужываюць лацінскі саамскі альфабэт.
Гісторыя вывучэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя зьвесткі аб саамскіх мовах тычацца менавіта церскае саамскае мовы. У 1557 годзе запісаны слоўнік церскіх саамскіх словаў, які быў выдадзены анґельскім празаікам Рычардам Гаклюйтам[4].
Сабрана шмат тэкстаў і аўдыёзапісаў церскае саамскае мовы, але мова не дастаткова вывучана, у тым ліку няма поўнага апісаньня ґраматыкі мовы.
Грамадзкае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Напрыканцы XIX стагодзьдзя на ўсходзе Кольскае паўвыспы існавала шэсьць паселішчаў церскіх саамаў, насельніцтва якіх складала 450 чалавек.
У савецкія часы церскія саамы зазналі рэзкае скарачэньне сваёй колькасьці праз прымусовую калектывізацыю. У 1930 годзе выкарыстаньне мовы было забаронена ў школах, а церскае саамскае паселішча Ёканьга было прызнана «непэрспэктыўным» і церскія саамы былі вымушаны пераехаць у ваенны пасёлак Граміха (цяпер Астраўной)[5].
У нашыя часы засталося 100 церскіх саамаў, зь якіх на церскай саамскай размаўляе толькі 2 чалавекі. Выкладаньне мовы ў навучальных установах не вядзецца.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL, 1951. — ISSN 1946-9675
- ↑ ScriptSource - Saami, Ter
- ↑ Saami, Ter // A language of Russian Federation (Europe), Ethnologue
- ↑ Ter Sámi (Са̄мь кӣлл / saa'mekiill) (анг.)
- ↑ Tiuraniemi Olli: "Anatoli Zaharov on maapallon ainoa turjansaamea puhuva mies", Kide 6 / 2004.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію церскай саамскай мовай |
