Мансійская мова
| Мансійская мова | |
| маньси, моаньсь | |
| Ужываецца ў | Расеі |
|---|---|
| Рэгіён | ХМАА, Цюменская вобласьць, Сьвярдлоўская вобласьць |
| Колькасьць карыстальнікаў | ад 938[1] да 4229 чал. |
| Клясыфікацыя | Уральская сям'я Фіна-вугорская галіна |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | — |
| Рэгулюецца | — |
| Статус: | 6b Пад пагрозай[d][2] |
| Пісьмо | кірыліца і Mansi alphabet[d] |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(Б) | — |
| ISO 639-2(Т) | mns |
| ISO 639-3 | mns |
| SIL | — |
Мансі́йская мова — вугорская мова фіна-вугорскае моўнае галіны, асноўная мова народу мансі. Спрадвечнай тэрыторыяй расьсяленьня мансі і распаўсюду мансійскае мовы зьяўляюцца басэйны левых прытокаў Обі, Іртыша ды Табола. Апроч Ханты-Мансійскае аўтаномнае акругі, мансі жывуць у некаторых раёнах Сьвярдлоўскае й Цюменскае абласьцёў. Колькасьць мансі ў Расеі складае прыкладна 11 400 чалавек, зь іх мансійскую мову ў якасьці роднай вызнае прыкладна 37%, расейскую — 62%, прыкладна 1% мансі роднай мовай лічыць комі-зыранскую, ненецкую, сыбірска-татарскую і хантыйскую.
Асноўная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мансійская мова зьяўляецца бліжэйшай да вугорскае мовы з усіх уральскіх моваў. Падабенствы знаходзяцца ў сфэры лексыкі, ґраматыкі і фанэтыкі.
Мансійская мова адносіцца да аґлютынуючых моваў. Прэфіксы маюць толькі дзеясловы, назоўнікі зьмяняюцца па чыслах (адзіночнае, множнае, дваістае), склонах (8 склонаў) і формах прыналежнасьці (9 формаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вынікі перапісу-2010 (рас.)
- ↑ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL, 1951. — ISSN 1946-9675