Водзкая мова
| Водзкая мова | |
| vaďďa ceeli/tšeeli[1], maaceeli | |
| Ужываецца ў | Расеі |
|---|---|
| Рэгіён | Ленінградзкая вобласьць |
| Колькасьць карыстальнікаў | ад 15 да 68[2] чалавек |
| Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | — |
| Дапаможная мова ў | — |
| Рэгулюецца | — |
| Статус: | 8б амаль вымерлая[d][3] |
| Пісьмо | лацінскае пісьмо |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(Б) | vot |
| ISO 639-2(Т) | vot |
| ISO 639-3 | vot |
| SIL | izh |
Водзкая мова (па-водзку: vaďďā tšēli альбо mā tšēli) — фіна-вугорская мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-пермскае галіны, на якой размаўляе малы фіна-вугорскі народ водзь. Адносіцца да паўднёвае падгаліны прыбалтыйска-фінскіх моваў, маючы шмат агульнага з эстонскай мовай.
Мова хутка зьнікае — паводле апошніх вынікаў перапісаў насельніцтва па Расеі водзкую мову роднай лічылі 68 чалавек з прыкладна 80 прадстаўнікоў народу водзь.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паводле стану на 1848 на водзкай мове размаўляла прыкладна 5000 чалавек[5], зь іх больш за палову размаўляла на заходнім дыялекце, прыкладна ⅓ — на ўсходнім. Астатнія размаўлялі на куровіцкім і крэвінскім дыялектах.
У савецкія часы не было створана асобнае пісьмовасьці для мовы, адукацыйны працэс у школах праходзіў на іжорскай мове. Сталінскія рэпрэсіі й Другая сусьветная вайна значна скарацілі колькасьць водзі. Пасьля заканчэньня вайны адукацыі на мове так і не зьявілася, адукацыйны працэс ішоў па-расейску. У выніку гэтага водзкая мова ў 20 ст. зазнала на сабе значнае скарачэньне колькасьці носьбітаў.
Цяпер носьбіты мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага раёну Ленінградзкае вобласьці — Лужыцы, Кракольле, Куровіцы і Пяскі. Раней тэрыторыя распаўсюджаньня мовы ахоплівала вялікія тэрыторыі на захадзе Ленінградзкае вобласьці.
Асноўная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цяпер нешматлікія энтузіясты, што займаюцца прасоўваньнем мовы, ужываюць лацінскі альфабэт. Да гэтага часу паміж імі не сканчаюцца спрэчкі наконт абазначэньня зычнага гуку /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: tš/c. Афіцыйна зацьверджаная сыстэма артаґрафіі для мовы адсутнічае.
У 1930-ых гадох водзь па паходжаньні лінґвіст Дзьмітры Цьвяткоў распрацаваў кірылічны альфабэт, але ён ня стаў папулярным.
У нашыя часы водзкі альфабэт зьяўляецца падобным на альфабэты іншых прыбалтыйска-фінскіх моваў. Ужываюцца дыґрафы са знакам апостраф.
Сучасны выгляд водзкага альфабэту.
| A a | B b | C c | D d | D' ď | E e |
| F f | G g | H h | I i | J j | K k |
| L l | L' l' | M m | N n | N' n' | O o |
| P p | R r | R' r' | S s | Š š | S' s' |
| T t | T' ť | U u | V v | Z z | Z' z' |
| Ž ž | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü |
Дыялекты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У водзкай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 зь якіх ужо вымерлі і носьбітаў ня маюць.
- Заходневодзкі дыялект — у мінулым ахопліваў тэрыторыю з захаду на ўсход ад вусьця ракі Луга да вёскі Катлы
- † Усходневодзкі дыялект — у мінулым ахопліваў ваколіцы вёскі Капор’е (Ламаносаўскі раён). Вымер у 1960-ых гадох
- Куровіцкі дыялект — дыялект вёскі Куровіцы. Мае шмат пераходных рыс да іжорскае мовы
- † Крэвінскі дыялект — дыялект, на якім размаўляла пераселеная водзь на паўднёвым усходзе Латвіі. Вымер у 19 ст.
Грамадзкае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У нашыя часы энтузіястамі робяцца спробы па адраджэньню мовы і яе папулярызацыі. У вёсцы Кракольле вядзецца навучаньне мове ў мясцовай школе. Маскоўскім лінґвістам Віталем Чарняўскім выдадзены электронны саманавучальнік мове.
Цяпер водзкую мову вывучаюць таксама ў Тартускім, Ювяскюльскім і Хельсынскім унівэрсытэтах.
Водзка-беларускі слоўнічак
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ahvõn — акунь;
Vöö, vyy — паяс;
Suuka — шкарпэтка, панчоха;
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ В. Чернявский Vaďďa tšeeli (Izeõpõttaja) (рас.)
- ↑ Перепись-2010 (рас.)
- ↑ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL, 1951. — ISSN 1946-9675
- ↑ UNESCO Atlas of the World’s Languages in Danger (анг.)
- ↑ Eesti Rahva Muuseum: Vadjalased (эст.)