Уральскія мовы
Выгляд
| уральская сям'я | |
| Народнасьць | уральскія народы |
|---|---|
| Арэал | Паўночная Эўропа, расейскае Прыпаляр'е, Прыўральле, Заходняя Сыбір, Паволжа, часткова — Усходняя Эўропа |
| Лінгвістычная клясыфікацыя | Адна зь першасных моўных сем'яў сьвету. Гіпотэзы:
|
| Склад |
самадыйская галіны
|
| ISO 639-5: | urj |
| | |
Ура́льскія мовы — моўная сям'я, у якую ўваходзіць каля 30 моваў гіпатэтычнай настратычнай макрасям'і. Агульная колькасьць носьбітаў — каля 20 мільёнаў чалавек. Пытаньне роднаснасьці ўральскіх моваў зь іншымі настратычнымі застаецца дыскусыйным, высоўваюцца таксама гіпотэзы па аб'яднаньні ўральскае сям'і ў вышэйшыя аб'яднаньні (надсем'і) зь іншымі моўнымі сем'ямі: юкагірскай, чукоцка-камчацкай, алтайскай, індаэўрапейскай, эскімоска-алеуцкімі.
Уральская моўная сям'я ўлучае фіна-вугорскую і самадыйскую галіны моваў. Мелі агульную мову-продак — праўральскую мову.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паўднёвая галіна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паўночная галіна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вугорская мова
- Обска-вугорскія мовы
Фіна-пермская галіна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пермскія мовы
- Фіна-волскія мовы
- Саамскія мовы
- Заходнесаамская ґрупа
- Усходнесаамская ґрупа
- Балтыйска-фінскія мовы
- Паўднёвая ґрупа
- Паўночная ґрупа
- Усходняя ґрупа
† — мёртвыя мовы