Квэнская мова
Квэнская мова | |
kainun kieli, kveenin kieli, kväänin kieli | |
Ужываецца ў | Нарвэґіі |
---|---|
Рэгіён | Фінмарк |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна ў межах ад 2000 да 8000 чал. |
Клясыфікацыя | Уральская сям'я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | мова нацменшасьці Нарвэґіі |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 8а памірае[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
ISO 639-3 | fkv |
SIL | fkv |
Квэ́нская мова — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям'і, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ квэны. Распаўсюджаная на паўночным усходзе Нарвэґіі.
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некаторымі лінґвістамі мова лічыцца фактычным дыялектам фінскае мовы.
Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Квэнская пісьмовасьць засноўваецца на лацінскім альфабэце, яе носьбіты ўжываюць альфабэт, блізкі да фінскага. Квэнскі альфабэт адрозьніваецца ад фінскага наяўнасьцю літары Đđ.
Сучасны выгляд квэнскага альфабэту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]А а | B b | C c | D d | Đ đ | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
P p | R r | S s | T t | U u | V v | Ä ä | Ö ö |
Колькасьць носьбітаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць носьбітаў квэнскае мовы адзначана толькі прыкладна і знаходзіцца ў межах ад 2000 да 8000 чалавек[2]. Паводле інфармацыі Фэдэрацыі нарвэскіх квэнаў, квэнскамоўных налічваецца прыкладна 6500 чалавек[3] (па стане на 1998 год). Зараз квэнская мова зьяўляецца мовай, якой можа пагражаць выміраньне, з той нагоды, што мовай карыстаюцца толькі людзі сталога й сярэдняга ўзросту.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасьць носьбітаў квэнскае мовы пражывае ў фюльке Фінмарк (камуны Сёр-Варанґер, Вадсё, Парсанґер) і Тромс (камуны Нуройса і Стурф'ёрд).
Гісторыя вывучэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У другой палове ХІХ ст. квэнскую мову вывучаў нарвэскі лінґвіст і мапаґраф Енс Андрэас Фрыс.
Грамадзкае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з эўрапейскай хартыяй рэґіянальных моваў, якая ратыфікавана Нарвэґіяй, у 2005 годзе квэнская мова была прызнана ў Нарвэґіі мовай нацыянальнае меншасьці, але заканадаўчых актаў па рэґуляваньні ўжываньня мовы ў Нарвэґіі няма. З 2008 году нарвэскае міністэрства культуры і справаў царквы вядзе арґанізацыю канфэрэнцыі па адраджэньні мовы. Плянуецца, што на падставе адпаведных дакумэнтаў будзе прыняты акт аб разьвіцьці мовы.
Квэнская мова вывучаецца ўва ўнівэрсытэце Тромсё, існуе культурны квэнскі цэнтар у Бёрсэльве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Kvener. Kainun institutti. (нарв.)
- ^ Finnish, Kven. A language of Norway. Ethnologue. (анг.)
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію квэнскай мовай |
- Паўночнае супрацоўніцтва. Мова(недаступная спасылка) // Iнфармацыйнае бюро Рады Міністраў Паўночных Краінаў у Санкт-Пецярбургу, Расея.
- Kvensk grammatikk (нарв.)
- Kvener (нарв.)
- Kainun institutti / Kvensk institutt. Nasjonalt senter for kvensk språk og kultur (нарв.)
- Kvensk – språk eller dialekt? Regjeringen.no (нарв.)