Лоеўскі раён
Лоеўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гомельская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Лоеў |
Дата ўтварэньня | 30 ліпеня 1966 |
Кіраўнік | Алег Віктаравіч Таргонскі[d] |
Насельніцтва (2018) | 11 799[1] |
Шчыльнасьць | 11,3 чал./км² |
Плошча | 1045,53[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 131 м[3] |
Месцазнаходжаньне Лоеўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | 2347 |
Паштовыя індэксы | 247095 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ло́еўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Лоеўскі раён мяжуе з Брагінскім, Гомельскім, Рэчыцкім і Хвойніцкім раёнамі Гомельскай вобласьці і з Украінай на паўднёвым усходзе.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лоеўскі раён разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Гомельскай вобласьці й мяжуе з Брагінскім, Гомельскім, Рэчыцкім і Хвойніцкім раёнамі. А таксама на ўсходзе па Дняпры і часткова па ніжнім бегу ракі Сож мяжуе з Чарнігаўскай вобласьцю Ўкраіны.
Тэрыторыя раёну складае 104 553 га, дзе: 42 423 га належаць да гаспадарчых земляў (у тым ліку: ворная зямля — 22 110 га, лугі — 20 041 га), лясы — 43 078 га.
Праз раён бягуць рака Дняпро з прытокамі Сожам, Брагінкай, Пясочанкай, таксама на тэрыторыі раёну знаходзіцца Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча.
Адміністратыўны цэнтар раёну знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпро ў адлегласьці 98 км ад цэнтру Гомельскай вобласьці й 60 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі м. Рэчыца.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 18 000 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 17 300 чалавек; 2006 год — 15 800 чалавек; 2009 год — 14 346 чалавек[4] (перапіс); 2010 год — 14 242 чалавекі[5]; 2016 год — 12 258 чалавек[6]; 2017 год — 12 024 чалавекі[7]; 2018 год — 11 799 чалавек[1]
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яўсей Канчар (1882, вёска Сяўкі — 1979) — беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, навуковец
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Справаздача Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі: колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2011 году
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лоеўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў